Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва выявіла факты сэксуальных дамаганьняў з боку губэрнатара Нью-Ёрку


Губэрнатар Нью-Ёрку Эндру Куома

Сьледзтва ў справе губэрнатара штату Нью-Ёрк Эндру Куома выявіла факты сэксуальных дамаганьняў да некалькіх жанчынам, сярод якіх былі супрацоўніцы яго офісу.

Пра гэта паведамляе Reuters, адзначаючы, што Куома адпрэчвае закіды ў сэксуальных дамаганьнях.

Тым часам пракурорка штату Нью-Ёрк Летыша Джэймс, абвяшчаючы вынікі расьсьледаваньня, сказала, што Куома парушыў мясцовыя і фэдэральныя законы, ствараючы «клімат страху» ў сваім офісе.

Летась некалькі жанчын абвінавацілі Эндру Куома ў сэксуальных дамаганьнях. Ён адхіліў абвінавачаньні і ня стаў падаваць у адстаўку, якой дамагаліся некалькі яго аднапартыйцаў-дэмакратаў.

Прадстаўленыя 3 жніўня вынікі расьсьледаваньня — вынік працы сьледчых, якая працягвалася месяц. Былі дапытаныя каля 200 чалавек, у тым ліку супрацоўнікі офісу губэрнатара і тыя, хто падаваў скаргі на губэрнатара.

«Незалежным расьсьледаваньнем устаноўлена, што губэрнатар Эндру Куома сэксуальна дамагаўся многіх жанчын і сваімі дзеяньнямі парушыў фэдэральныя законы і законы штату», — сказала пракурорка Летыша Джэймс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG