Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францішак загадаў сьвятарам паведамляць аб дамаганьнях


Папа рымскі Францішак
Папа рымскі Францішак

Папа Рымскі Францішак у чацьвер выдаў Апостальскае пасланьне – афіцыйны дакумэнт каталіцкай царквы – прысьвечаны барацьбе з сэксуальным гвалтам і дамаганьні з боку сьвятароў.

У апошнія гады царкву скалыналі шматлікія скандалы, зьвязаныя з дамаганьнямі да дзяцей і спробамі схаваць факты дамаганьняў з боку высокапастаўленых царкоўных герархаў.

Папа раней заяўляў пра неабходнасьць бескампрамісна змагацца з гэтымі зьявамі. У лютым у Ватыкане прайшло першае ў гісторыі пасяджэньне кардыналаў і іншых высокапастаўленых царкоўных дзеячаў, прысьвечанае распрацоўцы мер па барацьбе з дамаганьнямі.

У новым дакумэнце ўсіх сьвятароў і манахам прадпісваецца паведамляць царкоўным уладам пра ўсе выпадкі дамаганьняў ці спробах схаваць іх. У ім таксама адзначаецца, што сьвятары павінны выконваць законы дзяржаў, дзе яны служаць, і апавяшчаць «кампэтэнтныя грамадзянскія ўлады» аб парушэньнях закона.

Дакумэнт таксама прадугледжвае меры абароны тых, хто зробіць такія паведамленьні, ад перасьледаў.

Дакумэнт распаўсюджваецца і на падзеі, якія адбыліся ў мінулым. Усім прадстаўнікам царквы таксама загадана аказваць усю магчымую падтрымку і садзейнічаньне меркаваным ахвярам дамаганьняў. Камэнтатары разглядаюць новае апостальскае пасланьне як самую сур'ёзную за апошні час спробу выпрацаваць меры па барацьбе з сэксуальным гвалтам – ня толькі ў адносінах да дзяцей – у царкве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG