Злучаныя Штаты заклікалі да «поўнага і дбайнага» расьсьледаваньня сьмерці кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне»

Віталь Шышоў
Віталь Шышоў

«Злучаныя Штаты вельмі засмучаныя сьмерцю беларускага актывіста Віталя Шышова ў Кіеве, і мы выказваем глыбокія спачуваньні яго сям’і», — гаворыцца ў заяве амбасады ЗША ва Ўкраіне.

«Яго сьмерць адбылася на фоне непрымальнай расправы з грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі, і мы спадзяёмся на поўнае і дбайнае расьсьледаваньне з боку ўкраінскіх уладаў і ўстанаўленьне прычын і акалічнасьцяў сьмерці», — адзначае амбасада.

Кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова сёньня знайшлі павешаным у парку ў Кіеве.

Беларускі дом ва Ўкраіне — некамэрцыйная грамадзкая арганізацыя, якая аказвае дапамогу грамадзянам Беларусі, якія ўцяклі ва Ўкраіну ад палітычнага перасьледу на радзіме.

​
XS
SM
MD
LG