Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Польшчы ў Японіі расказаў у сваім твітэры пра сустрэчу зь беларускай лёгкаатлеткай Крысьцінай Ціманоўскай


Крысьціна Ціманоўская ўваходзіць на тэрыторыю польскай амбасады ў Токіё.
Крысьціна Ціманоўская ўваходзіць на тэрыторыю польскай амбасады ў Токіё.

Амбасадар Польшчы ў Японіі Павал Мілеўскі расказаў у сваім твітэры пра сустрэчу зь лёгкаатлеткай Крысьцінай Ціманоўскай, якая адмовілася вяртацца ў Беларусь пасьля таго, як спартовае начальства зьняло яе са спаборніцтваў.

«Ціманоўская пачуваецца добра. Дзякуе ўсім тым, хто працягнуў ёй руку дапамогі, каб выратаваць ад тых, хто не жадаў ёй дабра», — напісаў Мілеўскі.


Раней паведамлялі, што Ціманоўская мае вылецець у Польшчу, якая выдала ёй гуманітарную візу, 4 жніўня.

  • 1 жніўня 24-гадовая Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці з Токіё ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і заявіла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.
  • Ціманоўскую выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу ў сваім Instagram. Яе ўключылі ў эстафэту 4×400 мэтраў, хаця на Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў. Гэта здарылася пасьля таго, як Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысьціну Мулярчык не дапусьцілі да эстафэты празь недастатковую колькасьць допінг-пробаў. Жодзік абвінаваціла ў гэтым Беларускую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі.
  • Ціманоўская заявіла, што ніколі ня бегала дыстанцыю, на якую яе без папярэджаньня выстаўляе трэнэрскі штаб.
  • Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнэра зборнай у лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча, і Крысьціна выдаліла відэа. Функцыянэры спачатку ігнаравалі пытаньні Ціманоўскай наконт удзелу ў няпрофільнай для яе эстафэце, куды атлетку ўключылі безь яе згоды, а затым пачалі пагражаць, заяўляючы, што рашэньне пра яе «выдаленьне з Алімпіяды» прынятае «на самым версе».
  • Ціманоўская заявіла, што ў Беларусь ня вернецца, бо баіцца перасьледу. Яна вырашыла пераехаць у Польшчу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG