Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якімі будуць наступствы сустрэчы Ціханоўскай з Байдэнам? Камэнтар экспэрта


Сьвятлана Ціханоўская з Джо Байдэнам у Белым Доме, Вашынгтон, 28 ліпеня 2021
Сьвятлана Ціханоўская з Джо Байдэнам у Белым Доме, Вашынгтон, 28 ліпеня 2021

Якіх непасрэдных наступстваў можна чакаць ад сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам? Якіх зьменаў амэрыканскай палітыкі можна чакаць у такіх сфэрах, як санкцыі, дапамога грамадзянскай супольнасьці, статусу Ціханоўскай?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае экспэрт Эўрапейскай рады міжнародных адносінаў, былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін.

Сьлюнькін

  • Калі беларускі афіцыёз падкрэсьліваў, што з прэзыдэнтам Ціханоўская не сустрэлася — гэта было не пазбаўлена рацыі.
  • Сустрэча з прэзыдэнтам — гэта сапраўды іншы ўзровень.
  • Тое, што сустрэча з прэзыдэнтам адбылася напрыканцы візыту Ціханоўскай у ЗША — гэта рэакцыя Белага дому на крытыку друку.
Павал Сьлюнькін
Павал Сьлюнькін
  • Многія амэрыканскія мэдыя адзначалі падчас візыту, што Байдэну варта было прыняць Ціханоўскую.
  • Для беларускіх дэмакратычных сілаў, для прыхільнікаў Сьвятланы Ціханоўскай гэтая сустрэча азначае вельмі шмат.
  • У гэтай сустрэчы ёсьць ня толькі сымбалічнае, але і палітычнае вымярэньне.
  • Да апошняга часу ЗША не праяўлялі належнай актыўнасьці, ангажаванасьці ў беларускі крызіс.
  • Упершыню за ўсю гісторыю адносінаў Рэспублікі Беларусь і Захаду ЭЗ браў на сябе ініцыятыву, функцыю галоўнага гульца на беларускім полі.
  • Магчыма, цяпер, пасьля сёньняшняй сустрэчы амэрыканская палітыка стане больш актыўнай.
  • Сустрэчы Ціханоўскай са шматлікімі прадстаўнікамі розных галінаў улады паказалі, што гэта быў не фармальны візыт.
  • Сустрэчы Ціханоўскай з Макронам і Мэркель не надавалі дадатковага дынамізму палітыцы ЭЗ.
  • А вось сытуацыя з прымусовай пасадкай самалёта і арыштам Пратасевіча дала.
  • Я не чакаў бы зусім ужо кардынальных зьменаў палітыкі.
  • Гэта ня той выпадак, што Ціханоўская нешта сказала Байдэну, і ў яго адкрыліся вочы.
  • Байдэн, як і людзі вакол яго, выдатна інфармаваныя аб тым, што адбываецца ў Беларусі.
  • Пазыцыя па Беларусі выпрацаваная. Магчыма, яна набудзе новыя адценьні.
  • Цалкам магчыма, што ЗША бачаць у сэктаральных санкцыях адносна Беларусі пагрозу сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.
  • Аргумэнт наконт таго, што Беларусь стане больш залежнай ад Масквы, іх крыху палохае.
  • Я ня думаю, што мы б мелі іншую пазыцыю ЗША, калі б Сьвятлана вярнулася ў Вільню без сустрэчы з Байдэнам.
  • Аднак магчыма, што пазыцыя ЗША зьмянілася літаральна ў апошнія дні.
  • І вынікам гэтай зьмены стала тое, што Байдэн памяняў сваё рашэньне не сустракацца зь Ціханоўскай.
  • Самы факт сустрэчы больш важны, чым тое, што на ёй абмяркоўвалася.
  • Сустрэча доўжылася 15 хвілінаў.
  • Амэрыканскія СМІ не зразумелі адмову Байдэна сустрэцца з Ціханоўскай.
  • Найбольш імаверны прагрэс у дапамозе грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
  • У бюджэце ЗША на наступны год прадугледжана павялічэньне гэтай дапамогі ў 3 разы.
  • Магчыма, будуць далучаныя спэцыялісты, якія дапамогуць даносіць гэтую дапамогу да адрасатаў з улікам складанасьці беларускай сытуацыі.
  • Калі казаць пра падвышэньне статусу Ціханоўскай, то ў гэтым я, дый каманда Ціханоўскай, не чакае нечага звыш таго, што яна мае.
  • Дастаткова таго, што зь ёй сустракаюцца, што да яе прыслухоўваюцца.
  • З майго пункту гледжаньня называньне яе прэзыдэнтам Ціханоўскай было б нават хутчэй на шкоду, чым на карысьць.
  • Тытулаваньне прэзыдэнтам патрабуе ад цябе нашмат больш вынікаў.
  • Я мяркую, што сэктаральных санкцыяў мы ад ЗША не ўбачым ці ўбачым у больш асьцярожным, чым у ЭЗ, варыянце.
  • Я б разьлічваў на тое, што ЗША будуць спрабаваць неяк уплываць на атачэньне Лукашэнкі.

Што было раней

  • Сьвятлана Ціханоўская, якая працягвае свой візыт у ЗША, сустрэлася ў Белым Доме з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Джо Байдэнам.
  • Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн расказаў пра сустрэчу ў Твітэры: «Для мяне было гонарам сустрэцца са Сьвятланай Ціханоўскай у Белым Доме гэтай раніцай. Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі ў яго імкненьні да дэмакратыі і ўнівэрсальных правоў чалавека».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG