Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура хоча прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі»


Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь

Адпаведную заяву генпракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд.

У адпаведнасьці з законам «Аб барацьбе з тэрарызмам» на прапанову Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Генэральны пракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнаньні фармаваньня «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» тэрарыстычнай арганізацыяй і забароне яе дзейнасьці на тэрыторыі краіны.

Гэтае фармаваньне, паводле Шведа, створана ў верасьні 2020 году пад кіраўніцтвам грамадзяніна Нямеччыны Хофмана Дзяніса Васільевіча, 1986 году нараджэньня.

У Генпракуратуры лічаць, што мэта дзейнасьці «атрадаў» — аб’яднаньне радыкальна настроеных грамадзян для ўдзелу ў мерапрыемствах дзеля гвалтоўнай зьмены дзяржаўнай улады і тэрактах у Беларусі.

У тэлеграм-чатах і каналах падпісчыкаў нібыта навучалі правілам збору самаробных выбуховых прылад і тактыцы сілавога процідзеяньня сілавым структурам.

«Кіраўнікі і актыўныя ўдзельнікі гэтай структуры прыступілі да непасрэднага зьдзяйсьненьня актаў тэрарызму для дэстабілізацыі грамадзкага парадку, аказаньня гвалтоўнага ўзьдзеяньня на органы ўлады», — сказала афіцыйная прадстаўніца ведамства Анжаліка Курчак.

«Па фактах зьдзяйсьненьня сябрамі арганізацыі тэрактаў пачаты і расьсьледуюцца крымінальныя справы па артыкулах 289 (акт тэрарызму) і 359 (акт тэрарызму ў дачыненьні да дзяржаўнага або грамадзкага дзеяча) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь», — дадала яна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG