Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 160 арганізацый з усяго сьвету патрабуюць спыніць рэпрэсіі супраць праваабаронцаў у Беларусі. ЗАЯВА


Зьняволеныя праваабаронцы «Вясны» Ўладзімер Лабковіч, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч
Зьняволеныя праваабаронцы «Вясны» Ўладзімер Лабковіч, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч

«Мы заклікаем міжнародную супольнасьць заняць непахісную пазыцыю абароны беларускай праваабарончай супольнасьці і публічна запатрабаваць вызваленьня ўсіх незаконна затрыманых», — гаворыцца ў звароце.

Сумесная заява замежных арганізацыяў у падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці апублікаваная на сайце Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека.

«Мы асуджаем сыстэматычныя адвольныя затрыманьні, пабіцьцё і катаваньні, якія яны зазнаюць. Нягледзячы на поўнамаштабныя рэпрэсіі ўладаў, беларускія праваабаронцы працягваюць барацьбу ў абарону правоў чалавека. Натхнёныя іх адвагай, мы таксама ня спынімся ў нашай барацьбе за вызваленьне тых зь іх, хто затрыманы, пакуль яны не апынуцца на волі і ня змогуць свабодна і бесьперашкодна працягваць сваю праваабарончую працу», — гаворыцца ў заяве.

«Цягам апошніх дзён мы сталі сьведкамі чарговай хвалі ператрусаў і затрыманьняў беларускіх праваабаронцаў і актывістаў. Гэтыя рэпрэсіі, якія пачаліся з жорсткіх перасьледаў мірных пратэстоўцаў пасьля выбараў у жніўні 2020 году — відавочная помста за працу грамадзянскай супольнасьці дзеля выкрыцьця і дакумэнтаваньня парушэньняў правоў чалавека.

З жніўня 2020 году ўлады затрымалі больш за 35 000 беларусаў за ўдзел у мірных пратэстах, завялі каля 3000 палітычна матываваных крымінальных справаў.

За гэты пэрыяд праваабаронцы задакумэнтавалі прынамсі 2500 выпадкаў катаваньняў. На 27 ліпеня 2021 году ў Беларусі налічваецца 586 палітычных зьняволеных. Мы лічым, што гэтыя сыстэматычныя і масавыя парушэньні правоў чалавека могуць прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасьці», — падкрэсьліваюць праваабаронцы.


Яны зазначаюць, што 3 14 па 16 ліпеня 2021 году больш за 60 ператрусаў прайшло ў дамах і офісах беларускіх праваабарончых арганізацый і іх супрацоўнікаў, уключаючы Праваабарончы цэнтар «Вясна» і дзьве арганізацыі, што ўваходзяць у Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі, — «Хьюман Канстанта» і «Прававая ініцыятыва», а таксама ў Беларускім Хэльсынскім камітэце, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Цэнтры прававой трансфармацыі, «Экадоме» і ў многіх іншых.

Больш за 30 чалавек былі дапытаныя пасьля ператрусаў. 13 чалавек затрымалі на 72 гадзіны, як мяркуецца, у сувязі з крымінальнымі справамі аб парушэньні грамадзкага парадку і ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Большасьць зь іх потым адпусьцілі.

Застаюцца ў зьняволеньні:

  • Алесь Бяляцкі, старшыня «Вясны»,
  • Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні «Вясны» і віцэ-прэзыдэнт FIDH,
  • Уладзімер Лабковіч,
  • Леанід Судаленка,
  • Тацьцяна Ласіца,
  • Марфа Рабкова
  • Андрэй Чапюк,
  • а таксама Алег Граблеўскі з Офісу правоў людзей з інваліднасьцю застаюцца пад арыштам з другой паловы 2020 — пачатку 2021 году.

Міжнародныя праваабаронцы падкрэсьліваюць: «Вясна» — адна з асноўных беларускіх праваабарончых арганізацыяў, сябра сеткавых арганізацыяў ОМСТ і FIDH, цярпіць ад перасьледу з боку ўраду Беларусі больш чым два дзесяцігодзьдзі.


«У жніўні 2011 году старшыня „Вясны“ Алесь Бяляцкі быў асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўленьня волі ў сфабрыкаванай справе і вызвалены ў чэрвені 2014 году пасьля 1052 дзён адвольнага пазбаўленьня волі ў жудасных умовах. У адплату за мужную працу „Вясны“ і яе непахісную пазыцыю што да правоў чалавека ўлады Беларусі спрабуюць і цяпер разбурыць арганізацыю, пасадзіўшы ў турму сем сябраў арганізацыі, — гаворыцца ў заяве. — Важна, што ператрусы пачаліся на наступны дзень пасьля прыняцьця рэзалюцыі Радай правоў чалавека ААН, дзе Рада асудзіла сытуацыю ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, запатрабавала вызваленьня ўсіх адвольна затрыманых, а таксама расьсьледаваньня ўсіх заяваў аб катаваньнях і іншых парушэньнях правоў чалавека».

Прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацыяў згадваюць таксама нядаўнія ператрусы ў дамах і офісах незалежных СМІ і ў дамах іх супрацоўнікаў. Яны заяўляюць:

  • «Мы асуджаем масавыя парушэньні правоў чалавека, якія чыняць улады Беларусі і якія могуць справакаваць яшчэ больш гвалту. Апошняя хваля рэпрэсіяў, разам з жорсткімі перасьледамі цягам апошніх месяцаў, паказвае, што ўлады дамагаюцца, каб усе праваабаронцы або былі ў турме, або выехалі з краіны.
  • Выказваем салідарнасьць з нашымі калегамі і сябрамі, якіх затрымалі, якія зазнаюць рэпрэсіі і перасьлед за сваю адважную працу. Мы сочым за вашай барацьбой з вялікім хваляваньнем і шкадаваньнем і мы натхнёныя вашай рашучасьцю і непахіснасьцю.
  • Патрабуем ад уладаў Беларусі спыніць перасьледы і запалохваньні тых, хто крытыкуе рэжым, і вызваліць усіх несправядліва затрыманых праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў.
  • Заклікаем міжнародную супольнасьць заняць непахісную пазыцыю ў абарону беларускай праваабарончай супольнасьці і публічна запатрабаваць вызваленьня ўсіх незаконна затрыманых, чыё адзінае злачынства — патрабаваньне, каб грамадзтва было заснавана на справядлівасьці, а не страху».

Сьпіс арганізацыяў, якія падпісалі зварот:

  • 1. Abdorrahman Boroumand Center for Human Rights in Iran — Іран
  • 2. ACAT Belgique — Бэльгія
  • 3. ACAT Burundi — Бурундзі
  • 4. ACAT España-Catalunya (Acción de los Cristianos para la Abolición de la Tortura) — Гішпанія
  • 5. ACAT Germany (Action by Christians for the Abolition of Torture) — Нямеччына
  • 6. ACAT Italia — Італія
  • 7. ACAT République Centrafricaine — Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
  • 8. ACAT République Démocratique du Congo — Дэмакратычная Рэспубліка Конга
  • 9. ACAT Suisse — Швайцарыя
  • 10. ACAT Tchad — Чад
  • 11. ACAT Togo — Тога
  • 12. Action Against Violence and Exploitation (ACTVE) — Філіпіны
  • 13. Action des Chrétiens Activistes des Droits de l’Homme à Shabunda (ACADHOSHA) — Дэмакратычная Рэспубліка Конга
  • 14. Advocacy Forum — Nepal — Нэпал
  • 15. Agir ensemble pour les droits humains — Францыя
  • 16. Albanian Human Rights Group — Альбанія
  • 17. ALTSEAN-Burma — М’янма
  • 18. Anti Death Penalty Asia Network (ADPAN) — Малайзія / Азія-Ціхаакіянскі рэгіён
  • 19. Anti-Discrimination Centre Memorial — Бэльгія
  • 20. ARTICLE 19
  • 21. ASEAN Parliamentarians for Human Rights — Інданэзія
  • 22. Asia Pacific Solidarity Coalition (APSOC) — Філіпіны
  • 23. Asociación para una Ciudadanía Participativa (ACI PARTICIPA) — Гандурас
  • 24. Asociación pro derechos humanos (Aprodeh) — Пэру
  • 25. Association Mauritanienne des droits de l’homme (AMDH-Mauritanieuri) — Маўрытанія
  • 26. Association of Parents of Disappeared Persons (APDP) — Індыя
  • 27. Association Tchadienne pour la promotion et la Défense des Droits de l’Homme (ATPDH) — Чад
  • 28. Association tunisienne des femmes démocrates — Туніс
  • 29. Avocats Sans Frontières France (ASF France) — Францыя
  • 30. Banglar Manabadhikar Suraksha Mancha (MASUM) — Індыя
  • 31. Belarusian-Swiss Association RAZAM.CH — Швайцарыя
  • 32. Bulgarian Helsinki Committee — Баўгарыя
  • 33. Cambodian Center for Human Rights (CCHR) — Камбоджа
  • 34. Capital Punishment Justice Project (CPJP) — Аўстралія
  • 35. Center for Civil Liberties — Украіна
  • 36. Center for Constitutional Rights (CCR) — Злучаныя Штаты Амэрыкі
  • 37. Centre for Applied Human Rights (CAHR), University of York — Злучанае Каралеўства
  • 38. Centre for the Development of Democracy and Human Rights (CDDHR) — Расея
  • 39. Centro de Derechos humanos Fray Bartolomé de las Casas A.c. (Frayba) — Мэксыка
  • 40. Centro de Derechos Humanos Paso del Norte — Мэксыка
  • 41. Centro de Investigación y Promoción de los Derechos Humanos (CIPRODEH) — Гандурас
  • 42. Centro de Prevención, Tratamiento y Rehabilitación de Victimas de la Tortura y sus familiares (CPTRT) — Гандурас
  • 43. Centro de Salud Mental y Derechos Humanos (CINTRAS) — Чылі
  • 44. Changement Social Bénin (CSB) — Бэнін
  • 45. CIVICUS
  • 46. Civil Rights Defenders (CRD) — Швэцыя
  • 47. Comision Nacional de los Derechos Humanos (CNDH-RD) — Дамініканская Рэспубліка
  • 48. Coalition Burkinabé des Défenseurs des Droits Humains (CBDDH) — Буркіна Фасо
  • 49. Coalition Marocaine contre la Peine de Mort — Марока
  • 50. Coalition Tunisienne Contre la Peine de Mort — Туніс
  • 51. Collectif des Associations Contre l’Impunité au Togo (CACIT) — Тога
  • 52. Comisión de derechos humanos — COMISEDH — Пэру
  • 53. Comité de Familiares de Detenidos Desaparecidos en Honduras (COFADEH) — Гандурас
  • 54. Comité de solidaridad con los presos políticos (FCSPP) — Калюмбія
  • 55. Committee on the Administration of Justice (CAJ) — Паўночная Ірляндыя (Злучанае Каралеўства)
  • 56. Crude Accountability — Злучаныя Штаты Амэрыкі
  • 57. Czech League of Human Rights — Чэхія
  • 58. Death Penalty Focus (DPF) — Злучаныя Штаты Амэрыкі
  • 59. Defenders of human rights centre — Іран
  • 60. DEMAS — Association for Democracy Assistance and Human Rights — Чэхія
  • 61. DITSHWANELO — The Botswana Centre for Human Rights — Батсвана
  • 62. Eastern Partnership Civil Society Forum (EaP CSF) — Бэльгія
  • 63. Eleos Justice, Monash University — Аўстралія
  • 64. Enfants Solidaires d’Afrique et du Monde (ESAM) — Бэнін
  • 65. Federal Association of Vietnam-Refugees in the Federal Republic of Germany — Нямеччына
  • 66. FIDU — Italian Federation for Human Rights — Італія
  • 67. Finnish League for Human Rights — Фінляндыя
  • 68. Free Press Unlimited — Нідэрлянды
  • 69. Fundación Regional de Asesoría en Derechos Humanos (INREDH) — Эквадор
  • 70. GABRIELA Alliance of Filipino Women — Філіпіны
  • 71. German Coalition to Abolish the Death Penalty (GCADP) — Нямеччына
  • 72. Greek Helsinki Monitor — Грэцыя
  • 73. Helsinki Citizens’ Assembly — Vanadzor — Армэнія
  • 74. Helsinki Foundation for Human Rights — Польшча
  • 75. Citizens’ Watch — Расея
  • 76. Human Rights Alert — Індыя
  • 77. Human Rights Association (İHD) — Турцыя
  • 78. Human Rights Center (HRC) — Грузія
  • 79. Human Rights Center (HRC) «Memorial» — Расея
  • 80. Human Rights House Foundation
  • 81. Human Rights in China (HRIC) — ЗША
  • 82. Human Rights Monitoring Institute (HRMI) — Літва
  • 83. Human Rights Mouvement «Bir Duino-Kyrgyzstan» — Кыргызстан
  • 84. Human Rights Organization of Nepal — Нэпал
  • 85. Humanist Union of Greece (HUG) — Грэцыя
  • 86. Hungarian Helsinki Committee — Вугоршчына
  • 87. International Commission of Jurists (ICJ) — Kenyan Section — Кенія
  • 88. IDP Women Association «Consent» — Грузія
  • 89. Independent Medico-Legal Unit (IMLU) — Кенія
  • 90. Instituto de Estudios Legales y Sociales del Uruguay (IELSUR) — Уругвай
  • 91. International Federation for Human Rights (FIDH) — Францыя
  • 92. International Legal Initiative — Казахстан
  • 93. International Partnership for Human Rights (IPHR) — Бэльгія
  • 94. International Service for Human Rights (ISHR) — Швайцарыя
  • 95. Jammu Kashmir Coalition of Civil Society — Індыя
  • 96. JANANEETHI — Індыя
  • 97. Justice for Iran (JFI) — Злучанае Каралеўства
  • 98. Justícia i Pau — Гішпанія
  • 99. Kazakhstan International Bureau for Human Rights and the Rule of Law — Казахстан
  • 100. Kharkiv Regional Foundation «Public Alternative» — Украіна
  • 101. La Strada International — Нідэрлянды
  • 102. La Voix des Sans Voix pour les Droits de l’Homme (VSV) — Дэмакратычная Рэспубліка Конга
  • 103. Latvian Human Rights Committee (LHRC) — Латвія
  • 104. Lawyer’s Committee for Human Rights YUCOM — Сэрбія
  • 105. League for the Defence of Human Rights in Iran (LDDHI) — Іран
  • 106. Legal Policy Research Centre (LPRC) — Казахстан
  • 107. Libereco Partnership of Human Rights — Германія/ Швайцарыя
  • 108. LICADHO — Камбоджа
  • 109. Lifespark — Швайцарыя
  • 110. Liga Portuguesa dos Direitos Humanos — Civitas (LPDHC) — Партугалія
  • 111. Liga voor de Rechten van de Mens (LvRM) (Dutch League for Human Rights) — Нідэрлянды
  • 112. Ligue des droits de l’Homme (LDH) — Францыя
  • 113. Ligue Tchadienne des droits de l’Homme — Чад
  • 114. Maldivian Democracy Network (MDN) — Мальдывы
  • 115. Martin Ennals Foundation — Швайцарыя
  • 116. Minority Rights Group — Грэцыя
  • 117. Mouvance des Abolitionnistes du Congo Brazzaville — Конга (Бразавіль)
  • 118. Mouvement Ivoirien des Droits Humains (MIDH) — Кот д’Івуар
  • 119. Mouvement Lao pour les Droits de l’Homme — Лаос
  • 120. Movimento Nacional de Direitos Humanos (MNDH) — Бразылія
  • 121. Netherlands Helsinki Committee — Нідэрлянды
  • 122. Norwegian Helsinki Committee — Нарвэгія
  • 123. Observatoire du système pénal et des droits humains (OSPDH) — Гішпанія
  • 124. Observatoire Marocain des prisons — Марока
  • 125. Odhikar — Банглядэш
  • 126. OPEN ASIA|Armanshahr — Францыя
  • 127. Organisation contre la torture en Tunisie (OCTT) — Туніс
  • 128. Organisation Guineenne de Defense des Droits de l’Homme et du Citoyen (OGDH) — Гвінэя
  • 129. Österreichische Liga für Menschenrechte ÖLFMR — Аўстрыя
  • 130. Palestinian Center for Human Rights (PCHR) — Палестына
  • 131. Pax Christi Uvira — Дэмакратычная Рэспубліка Конга
  • 132. People’s Watch — Індыя
  • 133. Programa Venezolano de Educación-Acción en Derechos Humanos (Provea) — Вэнэсуэла
  • 134. Promo LEX Association — Малдова
  • 135. Protection International (PI)
  • 136. Public Association «Dignity» — Казахстан
  • 137. Public Association Spravedlivost Human Rights Organization — Кыргызстан
  • 138. Public Verdict Foundation — Расея
  • 139. Rencontre Africaine pour la Défense des Droits de l’Homme RADDHO — Сэнэгал
  • 140. Repecap Academics — Гішпанія
  • 141. Réseau des Defenseurs des Droits Humains en Afrique Centrale (REDHAC) — Камэрун
  • 142. Réseau National de Défense des Droits Humains (RNDDH) — Гаіці
  • 143. Rights Realization Centre — Злучанае Каралеўства
  • 144. Rural Peopleʼs Sangam — Індыя
  • 145. Salam for Democracy and Human Rights — Злучанае Каралеўства, Ліван, Бахрэйн
  • 146. Social-Strategic Researches and Analytical Investigations Public Union (SSRAIPU) — Азэрбайджан
  • 147. SOHRAM-CASRA — Centre Action Sociale Réhabilitation et Réadaptation pour les Victimes de la Torture, de la guerre et de la violence — Турцыя
  • 148. SOS-Torture/Burundi — Бурундзі
  • 149. SUARAM — Малайзія
  • 150. Syndicat national des agents de la formation et de l’education du Niger (SYNAFEN NIGER) — Нігер
  • 151. Task Force Detainees of the Philippines (TFDP) — Філіпіны
  • 152. Thai Action Committee for Democaracy in Burma (TACDB) — Тайлянд
  • 153. The Advocates for Human Rights — Злучаныя Штаты Амэрыкі
  • 154. The Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House (BHRH) — Літва
  • 155. The Commission for the Disappeared and Victims of Violence (KontraS) — Інданэзія
  • 156. The International Rehabilitation Council for Torture Victims (IRCT)
  • 157. Urgent Action Fund for Women’s Human Rights — Злучаныя Штаты Амэрыкі
  • 158. Vietnam Committee on Human Rights (VCHR) — Францыя
  • 159. World Coalition Against the Death Penalty (WCADP) — Францыя
  • 160. World Organization Against Torture (OMCT) — Швайцарыя
  • 161. Xumek asociación para la promoción y protección de los derechos humanos — Аргентына

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG