Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марфа Рабкова зноў страціла прытомнасьць у СІЗА-1


Марфа Рабкова

Палітзьняволенай стала кепска на прагулцы. Гэта ўжо другі выпадак, калі зьняволеная валянтэрка «Вясны» траціць прытомнасьць у няволі.

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што 25 ліпеня палітзьняволеная валянтэрка цэнтру Марфа Рабкова страціла прытомнасьць у СІЗА-1. Гэта здарылася падчас прагулкі.

Артэрыяльны ціск Рабковай склаў 80/60 (мм. рт. сл). Яго памераў лекар СІЗА-1, а таксама зрабіў Марфе кардыяграму. Невядома, ці давалі Марфе пры гэтым якія-небудзь лекі. Цяпер яна на пасьцельным рэжыме ў сваёй камэры і адчувае моцную слабасьць.

Згодна з сучаснай градацыяй паказьнікаў артэрыяльнага ціску паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ), а таксама рэкамэндацыі Амэрыканскай мэдычнай школы, калі паказьнік верхняга (сысталічнага) ціску меншы за 100, то гэта гіпатанія (паніжаны АЦ).

«Вясьне» таксама вядома, што цягам двух месяцаў Марфа Рабкова мае патрэбу ў стаматолягу. Яна пісала заяву пра гэта, але Сьледчы камітэт адмовіў.

Раней Марфа Рабкова ўжо траціла прытомнасьць праз брак паветра і сьпякоту — гэта было прыкладна 27-28 чэрвеня. Тады прыйшоў лекар і даў таблетку цытрамону, адэкватнай мэдычнай дапамогі не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG