Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пляменьнікі прэзыдэнта Таджыкістану пасьля сьмерці іх маці ад COVID-19 пабілі міністра аховы здароўя


Кіраўнік міністэрства аховы здароўя Таджыкістану Джамалідзін Абдулазода

Трое сыноў сястры прэзыдэнта Таджыкістану Эмамалі Рахмона жорстка пабілі кіраўніка міністэрства аховы здароўя Джамалідзіна Абдулазоду.

Пра гэта паведамляе таджыцкая служба Радыё Свабода са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе. Інцыдэнт, як сьцьвярджаецца, адбыўся ўвечары 20 ліпеня, адразу пасьля сьмерці 64-гадовай сястры кіраўніка дзяржавы.

Паводле крыніц, сястра прэзыдэнта лячылася ад каранавірусу ў мэдычным цэнтры пры выканаўчым апараце прэзыдэнта Таджыкістану. Спэцыяльна для яе запрасілі спэцыялістаў зь Нямеччыны, Расеі і Ўзбэкістану: яны за дзьве гадзіны да сьмерці сястры прэзыдэнта назвалі няправільнымі мэтады лячэньня мясцовых лекараў.

«Гэтае заключэньне выклікала лютасьць і абурэньне дзяцей (сястры прэзыдэнта. — РС), якія адразу пасьля сьмерці маці напалі на лекараў і прысутных мэдыкаў-чыноўнікаў. Супакоіць іх здолеў толькі Рустам Эмамалі, старэйшы сын прэзыдэнта», — сьцьвярджае суразмоўца Свабоды.

Больш за ўсё пацярпеў міністар аховы здароўя і сацыяльнай абароны насельніцтва Абдулазода — ён нібыта атрымаў моцны ўдар у сківіцу, у кіраўніка мэдычнага цэнтру — траўма галавы. Лекары атрымалі лёгкія траўмы, паведамілі журналістам крыніцы ў МУС і Міністэрстве аховы здароўя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG