Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эмамалі Рахмон пяты раз заступіў на пасаду прэзыдэнта Таджыкістану


Эмамалі Рахмон

У Душанбэ адбылася цырымонія інаўгурацыі зноў выбранага прэзыдэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона. Ён пяты раз уступіў на пасаду, перадае таджыцкая служба Радыё Свабода.

Выбары прэзыдэнта адбыліся 11 кастрычніка. Паводле афіцыйных падлікаў, Рахмон набраў на іх амаль 91 працэнт галасоў. Эмамалі Рахмон перамагаў на ўсіх выбарах прэзыдэнта ў Таджыкістане з 1994 году, да гэтага ён фактычна кіраваў дзяржавай падчас грамадзянскай вайны на чале Вярхоўнага Савету.

Згодна з Канстытуцыяй краіны ўзору 1994 году, прэзыдэнтам адзін і той жа чалавек мог выбірацца двойчы па пяць гадоў. У 1999 годзе прэзыдэнцкі тэрмін быў дазволены толькі адзін і на сем гадоў. У 2003 годзе два прэзыдэнцкія тэрміны былі вернутыя ў Канстытуцыю, але кожны зь іх — ужо па сем гадоў.

А ў 2015 годзе Рахмону было прысвоена ганаровае званьне «Лідэр нацыі — заснавальнік сьвету і нацыянальнага адзінства», які дазваляе яму балятавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы столькі, колькі ён гэтага захоча. У выніку прэзыдэнт, які знаходзіцца ва ўладзе амаль 28 гадоў, займае восьмае месца ў сьвеце сярод неманархаў у працягласьці кіраваньня.

На думку міжнародных назіральнікаў, ніводныя з выбараў у Таджыкістане не былі дэмакратычнымі, празрыстымі і не адпавядалі міжнародным стандартам.

Нацыянальны альянс Таджыкістану, саюз апазыцыйных груп, якія знаходзяцца за мяжой, назваў прэзыдэнцкія выбары незаконнымі і заклікаў міжнародныя арганізацыі не прызнаваць іх. Сацыял-дэмакратычная партыя краіны абвясьціла байкот выбарам і не прызнала іх вынікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG