Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпусьцілі Студзінскую і Грузьдзіловіча; менчуку далі 10 гадоў за «падпал танка». Найважнейшае за 26 ліпеня


Іна Студзінская і Алег Грузьдзіловіч

Падзеі 26 ліпеня.

Пасьля 10 дзён у турме на Акрэсьціна на волю выйшлі журналісты Свабоды Іна Студзінская і Алег Грузьдзіловіч.

26-гадовага Ягора Міхайлава асудзілі да 10 гадоў калёніі за нібыта падпал танка, відэа якога дзяржаўныя СМІ назвалі фэйкам.

«Нашай Ніве» стала вядома, што зь Беларусі зьехаў авіядыспэтчар Алег Галегаў, які садзіў самалёт з Пратасевічам.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» атрымаў нямецкую прэмію.

У Беларусі ўзбудзілі 4200 крымінальных спраў, зьвязаных з экстрэмізмам і тэрарызмам.

На сёньняшні дзень у Беларусі забаранілі ня менш за 56 арганізацый грамадзянскай супольнасьці.

Telegram-канал «Хартыя-97» зьявіўся ў пераліку экстрэмісцкіх матэрыялаў, апублікаваным Міністэрствам інфармацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG