Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеграм-канал «Хартыя-97» прызналі экстрэмісцкім


Тытульная старонка сайта «Хартыя-97», заблякаванага ў Беларусі яшчэ ў 2018 годзе

Ён зьявіўся ў пераліку экстрэмісцкіх матэрыялаў, апублікаваным на сайце Міністэрства інфармацыі.

Рашэньне аб прызнаньні каналу экстрэмісцкім прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску 16 ліпеня.

У той жа дзень гэты суд прызнаў экстрэмісцкімі тэлеграм-канал і YouTube-канал «Рудабельская паказуха», а таксама тэлеграм-канал «Буслы ляцяць» і тэлеграм-чат «Буслы ляцяць Chat». Таксама 16 ліпеня суд Менскага раёну прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-чат «Новая Баравая 98%».

  • Сайт «Хартыі-97» заблякавалі ў Беларусі яшчэ ў 2019 годзе.
  • Тое, што цяперашнія ўлады Беларусі прызналі тэлеграм-канал «Хартыі» экстрэмісцкім, ягоная галоўная рэдактарка Натальля Радзіна лічыць за гонар: «Мяне раней з рознымі прэміямі і ўзнагародамі менш людзей віншавала, чым сёньня», — напісала яна ў Фэйсбуку.
  • Сайт «Хартыя-97» быў створаны ў 1997 годзе. Ягонага стваральніка і кіраўніка, журналіста Алега Бябеніна знайшлі павешаным у верасьні 2010 году. Абставіны яго сьмерці застаюцца нявысьветленымі.
  • Натальлю Радзіну, якая зьмяніла Бябеніна на пасадзе рэдактара «Хартыі», арыштавалі ў ноч на 20 сьнежня 2010 году, яна правяла паўтара месяца ў СІЗА КДБ, пасьля чаго яе адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Яна зьбегла з-пад нагляду спэцслужбаў, таемна пакінула краіну і працягнула рэдагаваць сайт «Хартыя-97» з-за мяжы. У апошнія гады актыўна працаваў і тэлеграм-канал «Хартыі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG