Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затор на мяжы: выезду зь Беларусі ў ЭЗ чакаюць больш за 1,8 тысячы фураў


Ілюстрацыйнае фота

Больш за 1,8 тысячы грузавікоў стаяць у чэргах на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз. Найбольшыя чэргі — на мяжы зь Літвою.

Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту на 18.00 25 ліпеня, у пункце пропуску «Каменны Лог» у чарзе стаяць больш за 390 грузавікоў, «Прывалка» — 320, «Катлоўка» — 300, «Беняконі» — 230, «Відзы» — больш за 110.

Чэргі ёсьць і на выезьдзе ў Латвію: у пункце пропуску «Рыгораўшчына» чакаюць больш за 90 грузавікоў, «Урбаны» — больш за 170 фураў.

На беларуска-польскай мяжы ў «Брузгах» стаяць больш за 140 грузавых аўтамабіляў, у «Бераставіцы» — 90, «Казловічах» — 50.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG