Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапагандысты расказалі, за што затрымалі гаспадароў буйных менскіх кампаній


Затрыманьні на менскім прадпрыемстве "Модум"

Уладальнікаў кампаній 21vek, «Юркас» і «Модум» вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў.

«У выпадку з інтэрнэт-пляцоўкай гаворка пра фіктыўны продаж індывідуальным прадпрымальнікам часткі маёмасьці фірмы. Далей гэтая ж нерухомасьць і іншыя актывы нібыта арандаваліся. Дзеля таго, каб унесці амаль мільён рублёў за арэнду ў бугалтарскі ўлік, а як вынік — зэканоміць на падатках больш за 172 тысячы рублёў. На самой справе маёмасьць нікому не прадавалася, а ўся інсцэніроўка арганізаваная, каб ухіліцца ад падаткаў», — расказалі ў сюжэце на тэлеканале «Беларусь 1».

Згодна з высновамі тэлеканалу, схемы на ўхіленьне ад выплаты падаткаў былі таксама зьвязаныя з аўтамабілямі і фіктыўным імпартам і экспартам.

22 чэрвеня ў галаўны офіс онлайн-гіпэрмаркета 21vek.by прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Пасьля ператрусу і канфіскацыі дакумэнтаў сілавікі затрымалі заснавальнікаў кампаніі Сяргея Вайніловіча, Паўла Матусевіча і Іван Плюгачова.

У гэты ж дзень кантралёры заявіліся ў офіс кампаніі «Юркас», якая займаецца дзвярыма, а неўзабаве гісторыя паўтарылася датычна парфумэрна-касмэтычнай фабрыкі «Модум».

У эфіры таксама паказалі кадры «апэратыўнай здымкі». Вядоўцы таксама праананасавалі грунтоўнае дасьледаваньне падатковых махінацый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG