Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Права абараняцца пры дапамозе зброі замацавалі ў Канстытуцыі Чэхіі


Чэскі пісталет-кулямёт «Скарпіён»
Чэскі пісталет-кулямёт «Скарпіён»

У Чэхіі ў дэклярацыю асноўных правоў і свабод чалавека, якая зьяўляецца складовай часткай Канстытуцыі краіны, уключана права абараняць жыцьцё самога сябе і іншых людзей пры дапамозе зброі.

Рашэньне аб гэтым прыняў Сэнат — верхняя палата парлямэнту. Раней яго ўхваліла канстытуцыйная большасьць у ніжняй палаце. Дакумэнт яшчэ павінен падпісаць прэзыдэнт, аднак ён ня мае права вэта ў дачыненьні да канстытуцыйных законаў, таму папраўка ў любым выпадку ўступіць у сілу не пазьней за 1 верасьня.

Унесьці зьмены ў Канстытуцыю прапанавала група сэнатараў у якасьці рэакцыі на ініцыятывы кіраўніцтва ЭЗ узмацніць жорсткасьць заканадаўства аб зброі ў рамках Эўразьвязу. Сэнатары абапіраліся на пэтыцыю, якую падпісалі больш за 100 тысяч чалавек. Ініцыятыву падтрымала як кіроўная кааліцыя, так і большая частка апазыцыі.

У Чэхіі адны з самых лібэральных правілаў валоданьня агнястрэльнай зброяй у Эўропе. Здаўшы іспыт і выканаўшы шэраг іншых умоваў, набыць зброю, у тым ліку караткаствольную, у мэтах самаабароны можа любы грамадзянін. Уладальнікі зброі, аднак, баяліся ўзмацненьня жорсткасьці нацыянальнага заканадаўства з ініцыятывы ЭЗ — гэтага дамагаецца Эўракамісія, заяўляючы, што ўзмацненьне жорсткасьці дапаможа барацьбе з тэрарызмам. Крытыкі гэтага падыходу сьцьвярджаюць, што ЭЗ змагаецца з уладальнікамі легальнай зброі, а тэрарысты здабываюць яе нелегальна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG