Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Чэхіі Якуб Кулганэк пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Мілашам Зэманам.
«Мы дамовіліся аб падрыхтоўцы стварэньня прадстаўніцтва беларускай апазыцыі ў Празе — паводле прыкладу Літвы. Беларуская апазыцыя мае і будзе мець адназначную падтрымку Чэхіі», — сказаў міністар.
У чэрвені Чэхію наведала Сьвятлана Ціханоўская. Яна сустрэлася з прэзыдэнтам, міністрам замежных спраў, прадстаўнікамі некаторых парлямэнцкіх партый і выступіла ў Сэнаце, дзе яе прымалі як пераможцу мінулагодніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў