Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Аляксандра Орсы


Янка Запруднік і Вітаўт Кіпель, адны з найбольш вядомых выпускнікоў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, якой кіраваў Аляксандар Орса. Фота 2013 году
Янка Запруднік і Вітаўт Кіпель, адны з найбольш вядомых выпускнікоў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, якой кіраваў Аляксандар Орса. Фота 2013 году

Падзеі 24 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень

1198 — заснаваны горад Рыга.

1618 — пабачыў сьвет першы беларускі лемантар. Называўся ён «Буквар мовы славянскай, пісаны чытаньню вучыцца хто хоча ў карыснае кіраваньне» і быў надрукаваны ў Еўі (цяпер гэта мястэчка Вевіс у Літве).

1993 — у Лідзе адкрылі помнік Францішку Скарыну.

Instagram Скарыны: Жыцьцё першадрукара ў 13 падарожжах

1993 — канец адзінай рублёвай зоны краінаў СНД, апублікавана паведамленьне Цэнтральнага банку Расеі аб спыненьні хаджэньня купюраў савецкага ўзору.

2007 — у Наваградку адкрыты мэмарыяльны комплекс на месцы былога гета. З гэтага гета ў верасьні 1943 году праз тайна выкапаны тунэль уцяклі 250 вязьняў.

У гэты дзень нарадзіліся

1761 — Якуб Ясінскі, вайсковы і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, генэрал, інжынэр і паэт; кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Інсургенты, якіх у Вялікім Княстве налічвалася сорак тысяч, узялі Берасьце, Горадню, Наваградак, Слонім, Пінск, Ліду, Браслаў… У траўні 1794-га Ясінскі з дывізіяй, у якой большую частку складалі сяляне, разграміў расейцаў каля Палянаў, паблізу Ашмян. За гэтую перамогу ён атрымаў ранг генэрал-лейтэнанта.

Але ў паўстанцкім кіраўніцтве не было адзінства. Напалоханы радык, а лізма м Ясінск, а га, Касьцюшка адхіліў яго ад камандаваньня. Літоўская Рада была абвінавачаная ў сэпаратызьме й распушчаная. Між тым у Беларусі зьявіліся карныя войскі на чале з Суворавым…

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 22–23.

1783 — Сымон Балівар, змагар за незалежнасьць ад Гішпаніі калёніяў у Лацінскай Амэрыцы.

1802 — Аляксандар Дзюма (бацька), францускі пісьменьнік.

1820 — Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф.

1828 — Мікалай Чарнышэўскі, расейскі літаратурны крытык і публіцыст.

1860 — Альфанс Муха, чэскі мастак.

1896 — Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзеяч.

І за саветамі пасьля верасьня 1939-га, і за немцамі, і ў ЗША ягонае жыцьцё было зьвязанае з школьніцтвам. Але найяскравейшае выяўленьне пэдагагічныя здольнасьці Орсы знайшлі, калі ён займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу — вучэльні, якая выхавала эліту нашай паваеннай эміграцыі.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 260–261.

1926 — Вольга Церашчатава, беларускі мастацтвазнавец.

Яна была здольная на фантастычныя рэчы. Немагчыма зразумець, як яна змагла пераканаць міністра культуры Літвы перадаць Беларусі калекцыю з тысячы твораў нашага народнага мастацтва канца ХІХ стагодзьдзя, што, вядома ж, паводле завядзёнкі нашых суседзяў, лічыліся «літоўскімі».

У 1979-м Музэй старажытнабеларускай культуры адчыніўся. Загадчыцай стала Вольга Церашчатава. Яе хапіла і на тое, каб празь некалькі гадоў выдаць сваю манаграфію «Старажытнабеларускі манумэнтальны жывапіс ХІ-ХVІІІ стст.».

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 384–385.

1934 — Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно.

1948 — Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар.

1950 — Генадзь Грушавы, беларускі філёзаф, грамадзкі дзяяч, стваральнік і кіраўнік фонду «Дзецям Чарнобылю».

1953 — Сяргей Кавалёў, беларускі гісторык.

У памяці

1887 — Іван Барычэўскі, беларускі археоляг, гісторык фальклярыст і этнограф.

1927 — Акутагава Руноскэ, японскі паэт і пісьменьнік.

2003 — Сяргей Кавалёў, беларускі гісторык.

Катастрафічна хутка страчваючы слых, зрок, каардынацыю рухаў, ён усё ж, не выпускаючы асадкі з рук да астатніх дзён, здолеў завяршыць галоўную працу жыцьця, якой даў назоў «Шлях: твары, думкі, галасы».

Жанр гэтага твору на многія тысячы радкоў Сяргей вызначыў як «рыфмаваная гісторыя ў адценьнях беларускага духу».

«Шлях» ужо пасьля сьмерці аўтара некалькі месяцаў друкавала газэта «Наша слова». Яе чытачам Кавалёў вядомы як С. Квіцень. Такім псэўданімам Сяргей падкрэсьліваў імкненьне паквітацца з тымі, хто пазбаўляў беларусаў іх гісторыі, а значыць, хацеў пазбавіць і будучыні.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 510–511.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG