Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога вясковага настаўніка абвясьцілі прэзыдэнтам Пэру


Пэдра Кастыльлё
Пэдра Кастыльлё

Пэруанскі выбаркам афіцыйна абвясьціў прадстаўніка леварадыкальнай партыі «Вольнае Пэру» Пэдра Кастыльлё пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў, якія прайшлі 6 чэрвеня.

Камісія зацьвердзіла вынік, паводле якога Кастыльлё падтрымалі 50,12% выбарнікаў. Былы вясковы настаўнік сваімі папулісцкімі абяцаньнямі сацыяльных рэформаў і справядлівага разьмеркаваньня багацьцяў краіны заваяваў падтрымку самых бедных слаёў насельніцтва, піша DW.

За яго прагаласавалі 8,8 млн чалавек. Прадстаўніца правапапулісцкай партыі «Народная сіла», дачка экс-прэзыдэнта Альбэрта Фухіморы, асуджанага на 25 гадоў за арганізацыю «эскадронаў сьмерці» і карупцыю, прадаўжальніца яго палітыкі Кэйка Фухіморы адстала ад лідэра гонкі прыкладна на 44 тысячы галасоў, набраўшы каля 49,9 %. Яе спробы абскардзіць вынікі выбараў посьпеху не прынесьлі.

У лістападзе 2020 году Кангрэс Пэру за хабарніцтва абвясьціў імпічмэнт прэзыдэнту Марціну Віскару. Дзяржаву ўзначаліў Мануэль Мэрына, аднак празь некалькі дзён пасьля прыходу да ўлады ён падаў у адстаўку з прычыны гібелі двух чалавек падчас разгону пратэстаў супраць ураду.

Новы прэзыдэнт абяцае павялічыць выдаткі на ахову здароўя і адукацыю, падаткі на звышпрыбытак, забясьпечыць усеагульны доступ у інтэрнэт, вярнуць сьмяротнае пакараньне, скасаваць Канстытуцыйны суд і ўсталяваць кантроль над СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG