Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар ЗША: эканамічныя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі павінны быць цалкам рэалізаваныя


Белы Дом, Вашынгтон
Белы Дом, Вашынгтон

Амэрыканскі сэнатар Крыс Мэрфі, сябра сэнацкага камітэту зьнешніх сувязяў лічыць, што ЗША разам з саюзьнікамі ў Эўропе павінны ўкласьці значна больш рэсурсаў у незалежныя СМІ ў Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве сэнатара Мэрфі, пра апошнюю хвалю рэпрэсіяў у Беларусі. Ён выказаў заклапочанасьць ператрусам у офісе Радыё Свабода, затрыманьнямі журналістаў і праваабаронцаў.

«Новыя эканамічныя санкцыі, уведзеныя ЗША і ЭЗ, павінны быць цалкам рэалізаваныя, а таксама падрыхтаваны новы пакет санкцый на выпадак, калі рэпрэсіі будуць узмацняцца. Акрамя таго, надышоў час Злучаным Штатам — сумесна з нашымі саюзьнікамі ў Эўропе — укласьці значна больш рэсурсаў у незалежныя СМІ ў такіх месцах, як Украіна і Беларусь», — сказаў Мэрфі.

  • Камітэт па міжнародных сувязях сэнату ЗША нядаўна прагаласаваў за папраўку сэнатара Мэрфі аб падвойным фінансаваньні Цэнтру глябальнага ўзаемадзеяньня, які фінансуе незалежныя мэдыя.
  • У траўні Мэрфі разам зь яшчэ двума амэрыканскімі сэнатарамі сустрэліся ў Літве са Сьвятланай Ціханоўскай. Яны абмеркавалі рост парушэньняў правоў чалавека ў дачыненьні да палітычнай апазыцыі ў Беларусі.
  • 18 ліпеня пачаўся візыт Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША. У яе заплянаваныя сустрэчы на высокім узроўні ў Дзяржаўным дэпартамэнце і Белым доме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG