Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына — надалей першая ў ЭЗ паводле колькасьці атрыманых заяваў аб прытулку


Сірыйскія ўцекачы ў Нямеччыне

Нямеччына захоўвае лідэрстваў Эўрапейскім Зьвязе паводле колькасьці атрыманых заявак на прытулак. Пра гэта ў нядзелю паведаміла газэта Welt am Sonntag на падставе справаздачы Эўрапейскага бюро падтрымкі прытулку (EASO).

Паводле справаздачы, у першай палове гэтага году краіны ЭЗ, а таксама Нарвэгія і Швайцарыя атрымалі агулам 194 808 заяваў аб наданьні прытулку. У Нямеччыне была зарэгістраваная 47 231 заява. Удакладняецца, што 36% шукальнікаў прытулку прыбылі з Сырыі, 18% — афганцы і 6,6% — іракцы.

Паводле зьвестак Welt am Sonntag, на другім месцы — Францыя (32 212), за ёй ідуць Гішпанія (25 823) і Італія (20 620). Сьпіс замыкаюць Вугоршчына (19), Эстонія (30) і Латвія (58).

Раней міністар унутраных справаў Нямеччыны Горст Зээгофэр выказаў занепакоенасьць цяперашняй сытуацыяй, бо ўсё больш мігрантаў прыбывае ў краіну так званым балканскім маршрутам. Разам з тым ён адзначыў, што раней нямецкае насельніцтва талерантна ставілася да разьмяшчэньня ўцекачоў на тэрыторыі Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны. Але тады трэба было прыняць толькі 200 тысяч чалавек за год. Калі іх колькасьць значна ўзрасла, краіна, паводле сміністра, сутыкнулася з сацыяльнымі і палітычнымі праблемамі.

Кіраўнік МУС таксама ўдакладніў, што летась у Нямеччыне папрасілі прытулку больш за 102,5 тысячы мігрантаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG