Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Ермакова пакінула пасаду кіраўніка «Белгазпрамбанку»


Аляксандар Лукашэнка і Надзея Ермакова, жнівень 2020 г.
Аляксандар Лукашэнка і Надзея Ермакова, жнівень 2020 г.

16 ліпеня стаў апошнім працоўным днём Надзеі Ермаковай на пасадзе старшыні праўленьня «Белгазпрамбанку».

«Сыходжу на заслужаны адпачынак, мне 69-ы год, пара ўжо адпачыць, — сказала Ермакова сайту Onliner. — Замест мяне будзе выконваць абавязкі Патапава Ірына Алегаўна, першы намесьнік старшыні праўленьня банку. Я і далей пляную займацца грамадзкімі справамі ў Саюзе жанчын, а таксама вэтэранскай арганізацыяй «Беларусбанку», у нас там 80 вэтэранаў. Ну, і агарод у мяне ёсьць, там кветак шмат. Так што працы мне хопіць, сумаваць ня буду!»

З 15 чэрвеня 2020 году Ермакова ўзначальвала часовую адміністрацыю, створаную «ў мэтах забесьпячэньня ўстойлівага функцыянаваньня „Белгазпрамбанку“». За месяц да гэтага з пасады старшыні праўленьня для ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі пайшоў Віктар Бабарыка. З 15 студзеня 2021 году Ермакову прызначылі старшынёй праўленьня банку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG