Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрмін пад вартай абвінавачаным па «справе Tut.by» працягнулі яшчэ на два месяцы


15 затрыманых па «справе Tut.by». Каляж.

На гэты момант 15 супрацоўнікаў Tut.by або зьвязаных з кампаніяй асоб знаходзяцца ў сьледчых ізалятарах або пад хатнім арыштам.

Некаторым абвінавачаным па «справе Tut.by» уручылі пастанову аб працягу утрыманьня пад вартай да 18 верасьня 2021 году.

Пра гэта паведамляе сайт zerkalo.io, створаны былымі супрацоўнікамі Tut.by.

18 чэрвеня ўлады Беларусі заблякавалі Tut.by: у траўні 2020 на сайце было зафіксавана 176 млн наведваньняў за месяц, гэта агульнабеларускі рэкорд. 15 чалавек, зьвязаных з сайтам, уключна зь яго кіраўніцтвам, арыштаваныя.

Пра перасьлед Tut.by

  • 18 траўня офіс рэдакцыі быў заблякаваны за публікацыю «забароненай заканадаўствам інфармацыі», туды прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Пазьней у ведамстве паведамілі, што на службовых асобаў завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. На думку сілавікоў, рэзыдэнт Парку высокіх тэхналёгій атрымаў выручку, не абумоўленую дзейнасьцю, дазволенай для рэзыдэнтаў.
  • У справе затрыманыя агулам 15 чалавек: кіраўнікі, журналісты і іншы пэрсанал мэдыйнага парталу Tut.by (Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Вольга Лойка, Ірына Рыбалка, Алена Талкачова, Анжэла Асад, Марыя Новік, Ала Лапатка, Аляксандра Дайнека, Андрэй Аўдзееў, Дар'я Данілава, Кацярына Ткачэнка і Ірына Касьцючэнка), а таксама генэральны дырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў і ўдава заснавальніка Tut.by Юлія Чарняўская. Праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.
  • Удава заснавальніка парталу Юрыя Зісера Юлія Чарняўская цяпер пад хатнім арыштам, два дні пасьля затрыманьня пра яе не было нічога вядома, яна перанесла гіпэртанічны крыз і была на нейкі час шпіталізаваная.
  • Сам сайт Tut.by заблякаваны рашэньнем Мінінфармацыі.
  • У сьнежні 2020 году Tut.by на патрабаваньне Міністэрства інфармацыі быў пазбаўлены статусу СМІ. Падставай сталі раней вынесеныя папярэджаньні да матэрыялаў аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў, дзейнасьці Камітэту дзяржаўнага кантролю, беларускай мытні і г.д.
  • 18 чэрвеня стала вядома, што МУС зьвярнулася ў суд, каб матэрыялы Tut.by прызналі экстрэмісцкімі і заблякавалі ўсе люстэркі і акаўнты парталу ў сацсетках.
  • Увечары 27 чэрвеня партал выдаліў з сацыяльных сетак усе допісы за апошнія паўтара года.
  • 28 чэрвеня Tut.by падаў пазоў у Эканамічны суд Менску супраць адміністрацыі Парку высокіх тэхналёгій, каб аспрэчыць выключэньне са сьпісу рэзыдэнтаў ПВТ.
  • 5 ліпеня галоўнага бухгальтара Tut.by Анжэлу Асад, мэнэджара Андрэя Аўдзеева і дырэктара стартапу RocketData Дар’ю Данілаву перавялі зь СІЗА КДБ у СІЗА № 1 на вул. Валадарскага

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG