З асуджэньнем ператрусаў і затрыманьняў у Беларусі выступіў і прэс-прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Нэд Прайс.
«Мы далучаемся да нашых партнэраў у асуджэньні сёньняшніх рэйдаў беларускіх уладаў, накіраваных супраць сама меней 19 грамадзянскіх, палітычных і адукацыйных НДА. Ясна, што ў Беларусі палітычны крызіс. Адзіны спосаб выйсьці зь яго — спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зьняволеных».
Ад раніцы 14 ліпеня сілавікі прыйшлі зь ператрусам да праваабаронцаў і ў іншыя няўрадавыя арганізацыі. Вядома пра затрыманьне больш як дзясятка чалавек.