Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмяротная аварыя пад Мікалаевам тры гады таму, калі загінулі беларусы. Кіроўцу прызналі вінаватым, але справу закрылі


Суд у Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны прызнаў вінаватым кіроўцу мікрааўтобуса, які 20 ліпеня 2018 году ўрэзаўся ў грузавік, што стаяў на адэскай трасе каля мястэчка Крывое Возера з парушэньнямі правіл аварыйнага прыпынку.

Тады ў дарожна-транспартным здарэньні загінулі сам кіроўца і яшчэ чацьвёра пасажыраў, а 12 — атрымалі розныя траўмы, трое зь іх былі шпіталізаваныя ў мясцовыя лякарні. Усе грамадзяне Беларусі.

Суд таксама пастанавіў закрыць справу ў сувязі са сьмерцю вінаватага ў аварыі. Усе выдаткі за правядзеньне экспэртыз у гэтай справе будуць кампэнсаваныя за кошт дзяржаўнага бюджэту Ўкраіны.

Пасьля сьмяротнага ДТЗ дзевяць пацярпелых пасажыраў былі перавезеныя ў Гомель дзеля далейшай мэдычнай дапамогі. Некаторыя зь іх расказалі Радыё Свабода, што паездка для іх была бясплатнай. Магчыма, гэта была «шэрая схема» ўвозу эўрапейскіх аўтамабіляў на тэрыторыю Ўкраіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG