Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспарт калійных угнаеньняў, нафтапрадуктаў. Якія дадзеныя зьніклі з базы Белстату


Наваполацкі завод "Палімір", ілюстрацыйнае фота

Нацыянальны статыстычны камітэт шмат гадоў публікуе дадзеныя статыстыкі, але раптоўна некаторыя зьвесткі зьніклі з публічнага доступу.

Нафтапрадукты

Гэта адна з асноўных крыніц прытоку валюты ў Беларусь. У зьнешнеэканамічнай статыстыцы Белстат публікаваў дадзеныя аб продажы нафтапрадуктаў. Цяпер яны даступныя толькі за мінулы год і раней. Сёлетнія лічбы са статыстыкі зьніклі.

Паводле ранейшых дадзеных, нафтапрадуктаў за студзень-сакавік было экспартавана больш як на 1 мільярд даляраў.

Калійныя ўгнаеньні

Гэта другая крыніца прытоку валюты. Цяпер апэратыўныя дадзеныя за гэты год па калійных угнаеньнях на сайце Белстату недасяжныя.

Летась Беларусь прадала калійных угнаеньняў на 2,4 мільярда даляраў. За студзень-сакавік (цяпер гэтых дадзеных няма ў базе Белстату) рэалізавана ўгнаеньняў на 834 мільёны даляраў.

Што яшчэ зьнікла з базы Белстату

Раней база Белстату ўтрымлівала 19 пазыцый па катэгорыях тавараў. Цяпер — 14. Зьніклі дадзеныя пра гандаль мінэральнымі прадуктамі — гэта нафтапрадукты і ўсё, што зь імі зьвязана, а таксама дадзеныя аб прадуктах хімічнай прамысловасьці — калійныя, азотныя ўгнаеньні ды іншае.

Зьніклі таксама апэратыўныя дадзеныя аб продажы плястмасаў, гумы і вырабаў зь іх. Няма дадзеных аб машынах, абсталяваньні і мэханізмах, а таксама пра гуказапісвальную апаратуру. Таксама зьніклі зьвесткі аб продажы за мяжу сродкаў наземнага транспарту, а гэта — аўтобусы, трактары, грузавікі, то бок асноўныя вырабы беларускай прамысловасьці.

Якую долю ў экспарце займалі гэтыя пазыцыі

Такім чынам, якая цяпер карціна экспарту што да згаданага пераліку за 2020 год.

  • мінэральныя прадукты — 3,8 мільярда даляраў
  • прадукцыя хімічнай прамысловасьці — 4,1 мільярда даляраў
  • плястмасы, гума і вырабаў зь іх — 1,3 мільярда даляраў
  • машыны, абсталяваньне і мэханізмы — 2,5 мільярда даляраў
  • сродкі наземнага транспарту — 2,5 мільярда даляраў

Усе гэтыя пазыцыі зьніклі з базы Белстату і ў дачыненьні да экспарту адпаведных тавараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG