Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парлямэнце Грузіі пабіліся дэпутаты і журналісты пасьля сьмерці зьбітага апэратара


Пратэст перад грузінскім парлямэнтам у сувязі са сьмерцю тэлеапэратара, 12 ліпеня 2021 г.

Пасяджэньне парлямэнту Грузіі было перапынена пасьля таго, як туды ўварваліся апазыцыйныя журналісты і лідэры грамадзкіх актывістаў. Паміж імі і дэпутатамі ад кіроўнай партыі «Грузінская мара» адбылася бойка.

Пра гэта паведамляе «Эхо Кавказа».

Журналісты, якія напярэдадні на маштабнай акцыі пратэсту запатрабавалі адстаўкі ўраду на чале з прэм’ерам Іракліем Гарыбашвілі, прарвалі ахову парлямэнту і ўвайшлі ў будынак. За іх заступіліся апазыцыйныя дэпутаты, якія заявілі, што гэта яны выпісалі журналістам пропускі для наведваньня парлямэнту.

«Апазыцыя спрабуе стварыць правакацыю любымі спосабамі. Гэта амаральныя дзеяньні, і ім будзе дадзены адпаведны адказ», — сказаў, камэнтуючы падзеі, старшыня кіроўнай партыі «Грузінская мара» Іраклі Кабахідзэ.

  • Нагодай да пратэстаў прадстаўнікоў апазыцыйных СМІ стала сьмерць тэлеапэратара каналу «Пірвэлі» Аляксандра Лашкаравы, якога 5 ліпеня зьбіў у цэнтры Тбілісі, разам з 50 іншымі журналістамі, натоўп праціўнікаў ЛГБТ-супольнасьці.
  • У панядзелак, 5 ліпеня, правыя радыкалы сарвалі правядзеньне маршу ў падтрымку правоў ЛГБТ. Натоўп напаў на ўдзельнікаў заплянаванага шэсьця і журналістаў, якія асьвятлялі падзеі. Пацярпелі, сярод іншых, двое супрацоўнікаў грузінскай службы Радыё Свабода. Была пашкоджаная іх працоўная тэхніка. Паліцыя ня ўмешвалася. Пры гэтым МУС Грузіі заявіў, што ў дачыненьні да нападнікаў распачата некалькі крымінальных спраў.
  • Прэм'ер-міністар Грузіі Іраклі Гарыбашвілі заявіў, што анты-ЛГБТ беспарадкі 5–6 ліпеня, падчас якіх загінуў Лашкарава, у Тбілісі нібыта зладзілі «радыкальныя, рэваншысцкія сілы на чале з былым прэзыдэнтам Міхаілам Саакашвілі». Ён таксама назваў іх «чарговай няўдалай антыдзяржаўнай змовай супраць дзяржавы» і дадаў, што гэтую змову «рыхтавалі антыдзяржаўныя і антыцаркоўныя сілы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG