Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі памёр тэлеапэратар, зьбіты праціўнікамі маршу ЛГБТ-супольнасьці


Супольнасьць ЛГБТ, ілюстрацыйнае фота
Супольнасьць ЛГБТ, ілюстрацыйнае фота

11 ліпеня тэлекампанія «Пірвэлі» паведаміла пра сьмерць тэлеапэратара Лексы Лашкаравы. Ён атрымаў страсеньне мозгу і множныя пераломы костак твару падчас разгрому гамафобамі офісу некамэрцыйнай арганізацыі ў Тбілісі.

Дакладная прычына сьмерці Лексы Лашкаравы пакуль не называецца.

Журналісцкая супольнасьць Грузіі, а таксама апазыцыйныя партыі ўскладаюць адказнасьць за падзеі 5 ліпеня на ўлады краіны, якія, на думку часткі грамадзкасьці, не змаглі прадухіліць жорсткі пагром, у тым ліку зьбіцьцё больш як паўсотні журналістаў перад акцыяй на цэнтральным праспэкце Руставэлі.

У той дзень радыкалы сарвалі марш у падтрымку правоў ЛГБТ. Натоўп напаў на ўдзельнікаў заплянаванага шэсьця і журналістаў, якія асьвятлялі падзею. Нападу падвергліся у тым ліку супрацоўнікі Грузінскай службы Радыё Свабода Тарніке Мандарыя і Дато Карыдзэ. Паліцыя ня ўмешвалася, хоць пазьней МУС Грузіі заявіла, што ў дачыненьні да нападнікаў пачата некалькі крымінальных справаў.

Прэм’ер-міністар Іраклі Гарыбашвілі назваў правядзеньне «Маршу годнасьці» у цэнтры сталіцы нямэтазгодным, папярэдзіўшы, што акцыя можа прывесьці да грамадзянскага супрацьстаяньня.

Супраць прайду таксама выступілі прадстаўнікі Грузінскай праваслаўнай царквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG