Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Польшчы і Літвы абмяркуюць сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю


Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа падчас цырымоніі перапахаваньня парэшткаў паўстанцаў у Вільні, 21 лістапада 2019
Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа падчас цырымоніі перапахаваньня парэшткаў паўстанцаў у Вільні, 21 лістапада 2019

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа пачаў 11 ліпеня афіцыйны візыт у Польшчу. Паездка стартавала ў Кракаве з наведваньня камандаваньня сіл спэцыяльных апэрацый — літоўскія вайскоўцы працяглы час супрацоўнічаюць са сваімі калегамі.

Як паведамляе «Польскае радыё», Гітанас Наўседа з жонкай таксама бралі ўдзел у сьвятой імшы ў архікатэдры каралеўскага замку на ўзвышшы Вавель ды ўсклала кветкі да магілаў Уладзіслава Ягайлы, Жыгімонта Аўгуста, а таксама загінулых у авіякатастрофе Леха і Марыі Качыньскіх.

У працоўным графіку заплянаваныя перамовы прэзыдэнта Літвы са сваім польскім калегам Анджэем Дудам. Паводле пратаколу, размова перадусім будзе тычыцца перш за ўсё пытаньняў бясьпекі. Акрамя таго, лідэры дзьвюх краін закрануць пытаньне нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, якая апошнім часам стала вострай праблемай для ўсяго Эўразьвязу.

Пасьля сустрэчы адбудзецца сумесная прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнтаў.

Літва і Польшча — асноўныя краіны, якія падтрымалі дэмакратычныя зьмены ў Беларусі і спрыяюць рэпрэсаваным дзеячам ды прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці, якія ратуюцца ад рэжыму Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG