Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гаіці прызначылі часовага прэзыдэнта і папрасілі ЗША і ААН аб вайсковай дапамозе. ЗША адмовілі


Архіўнае фота. Забіты прэзыдэнт Гаіці Жавэнэль Маіз
Архіўнае фота. Забіты прэзыдэнт Гаіці Жавэнэль Маіз

Гаіці папрасілі дапамогі ў ЗША і ААН у падтрыманьні бясьпекі і расьсьледаваньні забойства прэзыдэнта Жавэнэля Маіза. Пасьля нападу на ягоную ў краіне ўвялі ваеннае становішча.

У цяперашні час ЗША не плянуюць надаваць вайсковую дапамогу ўладам Гаіці, нават нягледзячы на тое, што паабяцалі дапамагчы ў расьсьледаваньні забойства, паведамляе Reuters са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў адміністрацыі Джо Байдэна.

Палітычная місія ААН таксама атрымала ліст з просьбай Гаіці і цяпер вывучае яго, сказаў Хасэ Луіс Дыяс, прэс-сакратар Дэпартамэнту ААН у палітычных пытаньнях і пытаньнях мірабудаўніцтва. «Накіраваньне войскаў пры любых абставінах будзе вырашацца Саветам бясьпекі (у складзе 15 чальцоў)», — сказаў ён.

Сэнат Гаіці 10 ліпеня вырашыў, што часова выконваць абавязкі прэзыдэнта павінен яго кіраўнік Джозэф Ламбэрт. Гэты крок можа пагоршыць палітычны крызіс у краіне. Міністар па справах галасаваньня і міжпартыйных адносінаў Гаіці Маціяс П’ер настойвае на тым, каб Клод Жазеф кіраваў краінай да правядзеньня выбараў 26 верасьня.

53-гадовага прэзыдэнта Гаіці Жавэнэля Маіза забілі ў ноч на 7 ліпеня ў яго рэзыдэнцыі Пэлерын у Порт-о-Прэнсе. Атака на рэзыдэнцыю адбылася каля гадзіны ночы, прэзыдэнт быў сьмяротна паранены, паранілі і першую лэдзі Марціну Маіз. Яе адправілі на лячэньне ў ЗША, паведаміў пасол Гаіці ў Вашынгтоне Бакчыт Эдманд.

Пасьля нападу ў краіне абвясьцілі ваеннае становішча. Гэта рашэньне дае ўладам магчымасьць закрыць межы, надзяліць паліцыю і вайскоўцаў дадатковымі паўнамоцтвамі для забесьпячэньня выкананьня закону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG