Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі дэпэрсаналізуюць зьвесткі пра пацыентаў


Пацыент на прыёме, ілюстрацыйнае фота
Пацыент на прыёме, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства здароўя Беларусі распрацавала плятформу аб парадку дэпэрсаналізацыі дадзеных пацыентаў.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні, апублікаваным 8 ліпеня на сайце ведамства.

«У Беларусі распрацоўваецца праграмная плятформа цэнтралізаванай інфармацыйнай сыстэмы аховы здароўя, адна з задач якой — збор і захоўваньне інфармацыі аб стане здароўя пацыентаў», — адзначае Міністэрства аховы здароўя.

Асноўны элемэнт праграмы — электронная мэдычная карта пацыента, якая будзе ўключаць прозьвішча, імя, імя па бацьку, пашпартныя зьвесткі, інфармацыю аб месцы жыхарства, працы, кантактныя нумары тэлефонаў.

Паводле ведамства, для таго, каб захаваць канфыдэнцыйнасьць, пацыентаў дэпэрсаналізуюць шляхам увядзеньня ідэнтыфікатараў і дэкампазыцыі.

Дакумэнт набудзе моц 23 ліпеня. Зь якой прычыны плянуюцца новаўвядзеньні, не паведамляецца.

Раней журналістку парталу Tut.by Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна абвінавацілі ў «выдаваньні мэдычнай тайны, што прывяло да цяжкіх наступстваў» (ч. 3 арт. 178 КК).

Нагодай стаў апублікаваны 13 лістапада артыкул, у якім гаварылася, што ў крыві Рамана Бандарэнкі, забітага ў Менску на так званай «плошчы Пераменаў», не было алькаголю. Да таго Лукашэнка публічна казаў, што Раман Бандарэнка быў п’яны.

Родныя Бандарэнкі да журналісткі і доктара ня мелі ніякіх прэтэнзій.

2 сакавіка Кацярыне Барысевіч прысудзілі 6 месяцаў пазбаўленьня волі. Прысуд абскардзіла пракуратура, але беспасьпяхова.

Лекара Арцёма Сарокіна асудзілі на два гады калёніі з адтэрміноўкай на адзін год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG