Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская і беларуская дэлегацыі пакінулі пасяджэньне Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, якая цяпер працуе ў вочна-дыстанцыйным фармаце


На сэсіі ПА АБСЭ. Ілюстрацыйнае фота.

Разглядалася дзьве рэзалюцыі — адносна Украіны і Крыму і «Агульны падыход да іншадумства ў Беларусі». Дэлегацыя Расеі выступала супраць уключэньня другой рэзалюцыі ў парадак дня, а потым і зусім пакінула пасяджэньне, абвінаваціўшы асамблею ў парушэньні рэглямэнту.

Віцэ-сьпікер Дзяржаўнай думы расеі Пётр Талстой выказаўся «супраць палітызацыі падзеяў у Беларусі» і прыгразіў пакінуць залю пасяджэньняў, калі беларускае пытаньне будзе ўключанае ў парадак дня.

У выніку за рэзалюцыю па Ўкраіне і Крыме прагаласавалі 126 членаў асамблеі, па Беларусі — 122 з 323 парлямэнтароў.

Паводле інфармацыі sputnik.by, беларуская дэлегацыя таксама пакінула пленарнае пасяджэньне. У яго рабоце прадстаўнікі Беларусі бралі ўдзел у онлайн-фармаце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG