Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліка Агурбаш абвергла апублікаваны ад яе імя зварот да Пуціна з просьбай «дапамагчы спыніць беззаконьне»

абноўлена

Анжаліка Агурбаш на адной з акцыяў пратэсту ў Маскве
Анжаліка Агурбаш на адной з акцыяў пратэсту ў Маскве

Генэральная пракуратура Беларусі сёлета ў траўні завяла крымінальныя справы на сьпявачку Анжаліку Агурбаш за «распальваньне варожасьці» і «абразу Лукашэнкі». Сёньня стала вядома, што Генпракуратура накіравала ў Расею запыт на выдачу сьпявачкі.

Расейскі сайт NEWS.ru апублікаваў тэкст нібыта звароту заслужанай артысткі Беларусі Анжалікі Агурбаш, якая цяпер жыве ў Расеі, да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

«Уладзімір Уладзіміравіч, трэба спыніць тую ступень тэрору і агрэсіі, якая цяпер адбываецца ў дачыненьні да беларускага народу. Я не за сябе, я за беларускі народ прашу вас дапамагчы спыніць гэтае беззаконьне», — гаворыцца ў гэтай заяве.

Аднак сама Анжаліка Агурбаш паведаміла Радыё Свабода, што не рабіла такога звароту да Пуціна. Яна дадала, што калі й будзе зьвяртацца па дапамогу, дык да беларускага народу.

Анжаліцы Агурбаш у Беларусі пагражае да 12 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньняў у «распальваньні варожасьці» і «абразе Лукашэнкі». Генпракуратура Беларусі цьвердзіць, што сьпявачка разам зь нявызначанымі асобамі нібыта апублікавала ў інтэрнэце абразу Лукашэнкі разам з абвінавачаньнем яго ў асабліва цяжкіх злачынствах.

Хто такая Анжаліка Агурбаш

  • Анжаліка Агубаш нарадзілася ў Менску. У 1988 годзе выйграла першы ў Беларусі конкурс прыгажосьці «Менская прыгажуня». На пачатку кар’еры выступала як Ліка Ялінская.
  • Расейская і беларуская сьпявачка, актрыса, мадэль і тэлевядоўца. Заслужаная артыстка Беларусі (2006). Былая ўдзельніца ВІА «Верасы».
  • Удзельніца Эўравізіі ад Беларусі ў 2005 годзе. Каля 20 гадоў жыве і працуе ў Маскве.
  • Агурбаш падтрымала беларускія пратэсты, сама брала актыўны ўдзел у акцыях каля беларускай амбасады ў Маскве, рэзка выказвалася пра рэжым Лукашэнкі.
  • Нядаўна Анжаліка Агурбаш заклікала сфармаваць ініцыятыўную групу для правядзеньня канстытуцыйнага рэфэрэндуму ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG