Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва і Японія абмеркавалі нелегальную міграцыю зь Беларусі


Злоўленая група мігрантаў 1 ліпеня
Злоўленая група мігрантаў 1 ліпеня

Нелегальная міграцыя зь Беларусі стала адной з тэм перамоў прэм’ер-міністра Літвы з кіраўніком МЗС Японіі.

Нелегальная міграцыя, якую «выкарыстоўвае беларускі рэжым у якасьці зброі», стала адной з тэм перамоў у Вільні прэм’ер-міністра Літвы Інгрыды Шыманіце і міністра замежных спраў Японіі Ташыміцу Матэгі, паведаміла прэс-служба кіраўніка літоўскага кабінэту міністраў. Пра гэта інфармуе БелаПАН.

Акрамя таго, абмеркаваныя «выклікі, якія ствараюцца прапагандай».

2 ліпеня Літва абвясьціла рэжым надзвычайнай сытуацыі ў сувязі з рэзкім прытокам нелегальных мігрантаў зь беларускай тэрыторыі.

За апошнія суткі ў краіне затрымана 160 нелегалаў, якія перайшлі мяжу з боку Беларусі, паведаміла літоўская Дзяржаўная памежная служба. Такім чынам, агульная колькасьць затрыманых нелегальных мігрантаў з пачатку году перавысіла тысячу і дасягнула 1.098 супраць 81 за ўвесь 2020 год, 46 — за 2019-ты, 104 — за 2018-ты і 72 — за 2017-ты, адзначаецца ў прэс-рэлізе. Асноўная частка затрыманых — грамадзяне Іраку ці асобы, якія называюць сябе імі.

Міграты зь Беларусі ў адным з цэнтраў прыёму ў Літве
Міграты зь Беларусі ў адным з цэнтраў прыёму ў Літве

Як інфармуе памежная служба Літвы, падчас апытаньня нелегалы расказваюць падобныя гісторыі: нібыта вучыліся ў ВНУ Горадні, нядаўна мясцовыя ўлады павысілі плату за навучаньне, іх выселілі з інтэрнату і запатрабавалі пакінуць Беларусь, выбралі для міграцыі Літву, а ня Польшчу, таму што Літва бліжэйшая да Горадні. Літву яны разглядаюць як транзытны пункт на шляху ў Заходнюю Эўропу.

2 ліпеня старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен падчас візыту ў Вільню заявіла, што наплыў нелегальных мігрантаў у Літву з тэрыторыі Беларусі зьяўляецца палітычна матываваным.

Міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс у той жа дзень напісаў у «Твітэры»: «Лукашэнка спрабуе ператварыць міграцыю ў зброю, каб аслабіць нашы санкцыі. Надзвычайнае становішча або не — гэта ня пройдзе!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG