Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Барыса Сачанкі


Барыс Сачанка. Архіўнае фота

Падзеі 5 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1120 — падчас 4-га крыжовага паходу пачалася аблога Канстантынопалю.

1439 — была падпісана Флярэнтыйская царкоўная унія аб аб’яднаньні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад уладай папы.

1772 — Расея, Аўстрыя і Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.

1811 — Вэнэсуэла абвясьціла незалежнасьць.

1938 — у Магілёве заснавалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (пераведзены ў Менск у лістападзе 1963 году).

2001 — у Менску пачаўся Трэці зьезд беларусаў сьвету.

У гэты дзень нарадзіліся

1818 — Антон Яленскі, кіраўнік паўстаньня 1863–1864 гадоў на Меншчыне. Адмовіўся падпісаць вернападданы адрас да расейскага цара Аляксандра ІІ, які падпісвала мясцовае дваранства ў 1863-м, і быў 1 чэрвеня таго году арыштаваны. У 1865-м быў асуджаны на 15 гадоў катаргі і адпраўлены на цяжкія капальныя работы ў Сыбір.

1965 — Людміла Рублеўская, беларуская пісьменьніца.

У памяці

1938 — Юры Лістапад, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст.

1995 — Барыс Сачанка, пісьменьнік, публіцыст.

1997 — Васіль Вітка, дзіцячы пісьменьнік.

2005 — Яўген Ціхановіч, беларускі мастак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG