Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У храмах Беларусі выконваюць рэлігійны гімн «Магутны Божа», нягледзячы на пагрозы Лукашэнкі. ВІДЭА


Падчас імшы ў Менскім катэдральным касьцёле. Архіўнае фота.
Падчас імшы ў Менскім катэдральным касьцёле. Архіўнае фота.

У храмах Беларусі выконваюць рэлігійны «Магутны Божа», нягледзячы на пагрозы Лукашэнкі

Відэа з менскага архікатэдральнага касьцёла Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі публікуе «Наша ніва».

2 ліпеня падчас выступу на сходзе ў гонар Дня Незалежнасьці Лукашэнка перасьцярог ад выкананьня рэлігійнага гімну «Магутнага Божа»:

«Гэта немаведама што: да сакральных месцаў нашай дзяржаўнасьці яны рушылі пад сьцягамі фашысцкіх наймітаў — паліцаяў. І апошнім часам нашыя сродкі масавай інфармацыі ўсё больш распаўсюджваюць факты пра тое, што ў касьцёлах хочуць памаліцца (заўтра ці то сёньня) пад „Магутны Божа“. Глядзіце, нарвяцеся».

16 чэрвеня курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі заклікала сьвятароў архідыяцэзіі ўключыць у малітву вернікаў падчас імшы 3 ліпеня заклік да еднасьці і супакою ў Беларусі.

«Калі будзе такая магчымасьць, то просім дадаць заклік у агульную малітву вернікаў падчас любой Сьвятой Імшы 3 ліпеня аб еднасьці і супакоі ў нашай краіне, а таксама заклік аб тым, каб рашэньні, якія прымаюцца сёньня, у ХХІ стагодзьдзі, не вялі да таго жаху, які меў месца ў ХХ стагодзьдзі», — сказана ў паведамленьні, падпісаным натарыюсам Курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксяндзом Раманам Страшком.

«Таксама ў гэты дзень, 3 ліпеня, Курыя заахвочвае напрыканцы Сьвятой Імшы выканаць гімн „Магутны Божа“, у якім будзем прасіць Усёмагутнага Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога», — перадаваў catholic.by.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG