Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар Пуціна: Расея чакае Лукашэнку ў Крыме


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, каляж

Пра гэты Дзьмітры Пяскоў, прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна, заявіў сёньня ў эфіры тэлеканалу «Расея 1».

«Ці чакаем мы прэзыдэнта Беларусі ў Крыме? Вядома, чакаем», — сказаў Пяскоў.

«Крым будзе рады прыняць Лукашэнку, на паўвостраве ён адчуе сябе як дома», — заявіў кіраўнік расейскай адміністрацыі анэксаванага Крыму Сяргей Аксёнаў. Пра яго заяву паведаміла агенцтва РИА «Новости»

1 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка пасьля сустрэчы з Пуціным у Сочы даў распараджэньне аднавіць паветраныя зносіны з анэксаваным Расеяй украінскім паўвостравам Крым.

«У нас ёсьць свой санаторый у Крыме, у Місхоры, куды людзі заўсёды езьдзілі, лёталі. Каб не абвастраць адносіны, мы праз Украіну — хто на цягніку, хто на аўтамабілі, хто на самалёце. Зараз закрылі неба. Я Пуціну сказаў: «Ты падумай, як нам трапіць у Крым. Не праз Польшчу ж паляцім, туды таксама не пускаюць», — казаў Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG