Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, якую асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі», выехала ў Літву


Вольга Паўлава
Вольга Паўлава

Доўгі час месцазнаходжаньне актывісткі «Страны для жизни» і сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Вольгі Паўлавай не было вядомае.

Палітзьняволеная Вольга Паўлава, якую асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі», выехала ў Літву, паведамляе «Наша ніва».

9 жніўня актывістку паранілі гумавай куляй і аскепкам сьвятлашумавой гранаты, тады ж яна трапіла ў менскую турму на Акрэсьціна. Падчас разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы Перамен» у Менску Паўлаву затрымалі. У выніку жанчыне прад’явілі абвінавачваньне паводле крымінальнага артыкулу. 17 дзён Вольга правяла ў карцары.

У сярэдзіне лютага Паўлаву пакаралі 3 гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову — «хатняй хіміяй». Жанчыну вызвалілі з-пад варты ў залі суду. Прысуд вынесла судзьдзя Ленінскага раёну Марына Запасьнік.

Актывістку прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу: нібыта наўмысна зьдзейсьніла злачынства, актыўна ўдзельнічала ў групавых дзеяньнях, якія парушаюць грамадзкі парадак, не падпарадкавалася законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, што пацягнула за сабой парушэньне работы транспарту.

14 чэрвеня жанчына не вярнулася дадому пасьля чарговай адзнакі ў міліцыі. 15 чэрвеня зьявілася інфармацыя, што яна дома, але неўзабаве Вольга прапала зноў.
2 ліпеня стала вядома, што палітзьняволеная знаходзіцца ў Літве.
Вольга Паўлавава мае 6-гадовага сына.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG