Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступствы авіясанкцый: футбольная зборная Беларусі згуляе ў Казані, удзельнікі эўракубкаў — у Батумі і Бялградзе


Футбалісты зборнай Беларусі ў белай форме, архіўнае фота

Хатнія гульні зборнай Беларусі ў кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету – 2022 супраць камандаў Уэльсу і Бэльгіі продуць у Казані. Матчы адбудуцца 5 і 9 верасьня адпаведна.

«Нам цікава правесьці такія статутныя гульні на Цэнтральным стадыёне. Зборныя тут не гулялі з 2013 году. Аналізуем, што трэба зрабіць з нашага боку для атрыманьня неабходных ліцэнзій ад УЭФА. Невырашальных задач пакуль ня бачым. Будзем старацца прыняць зборную Беларусі, братэрскай нам краіны, у Казані. Гэта гонар для нас», — цытуе выданьне «Бизнес-онлайн спорт» дырэктара Цэнтральнага стадыёну ў Казані Ільгіза Фахрыева.

Акрамя таго, у рамках 1-га раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў салігорскі «Шахтар» згуляе з баўгарскім «Лудагорцам» у Бялградзе, а ў 2-м раўндзе Лігі канфэрэнцый берасьцейскае «Дынама» сустрэнецца з чэскай «Вікторыяй» у Батумі.

Зборная і клюбы вымушаныя правесьці хатнія паядынкі на нэўтральных стадыёнах праз забарону на палёты ў Беларусь для эўрапейскіх авіякампаній. Падставай стала прымусовая пасадка 23 траўня ў Менску самалёту авіякампаніі Ryanair, у выніку чаго сілавікі затрымалі журналіста Рамана Пратасевіча і студэнтку Соф’ю Сапегу.

Пасьля гэтага шэраг заходніх краін забаранілі беларускім авіякампаніям лятаць над сваёй тэрыторыяй і ўвялі супраць Менску дадатковыя санкцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG