Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка даў параду будучаму прэзыдэнту Беларусі: «берагчы імідж»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка 29 чэрвеня прыняў удзел у адкрыцьці балю выпускнікоў ВНУ, дзе заклікаў моладзь быць асьцярожнымі ў меркаваньнях і ўчынках.

«Хтосьці з вас будзе стаяць замест мяне на гэтым месцы. І рыхтавацца трэба да гэтага... Таму вучыцеся ў першую чаргу думаць пра будучыню краіны і беражыце свой імідж, свой твар.

Я шмат гадоў вучыўся — больш, чым вы, дык у студэнтаў заўсёды была прыказка: спачатку студэнт працуе на залікоўку, а потым яна на яго. Вы сёньня фармуеце свой імідж. Зрабіце так, каб сфармаваўшы яго, ён заўтра працаваў на вас», — сказаў ён.

Таксама Лукашэнка пахваліўся, як «на выдатна» вучыўся ў вельмі строгіх настаўнікаў.

  • Аляксандар Лукашэнка пасьля жніўня 2020 году ўжо ня раз наўпрост альбо апасродкавана зьвяртаўся да моладзі. 5 лютага падчас сустрэчы з навукоўцамі ён заявіў, што «паслявыбарчыя падзеі паказалі, што... больш сур’ёзна трэба ставіцца да навучаньня нашай моладзі. У адваротным выпадку мы атрымаем вельмі вялікія праблемы ў пэрспэктыве. Калі не пераламаць сытуацыю, мы падыдзем да вайнушкі».
  • Ён таксама выказваўся пра неабходнасьць «перавыхаваньня» моладзі, якая актыўна ўдзельнічае і працягвае ўдзельнічаць у пратэстах. «Гэта ненармальна, калі выкладчыкі і студэнты ВНУ выступаюць як нейкая асобная сіла па дэзарганізацыі грамадзтва і зьнішчэньні той сыстэмы, якую мы стваралі чвэрць стагодзьдзя», — казаў ён навукоўцам.
  • Летась у кастрычніку ён заявіў, што студэнтаў, якія бяруць удзел у няўзгодненых акцыях пратэстаў, трэба адлічваць з ВНУ. «Хто выйшаў у парушэньне закону на несанкцыянаваныя акцыі, пазбаўляецца права быць студэнтам. Калі ласка, адпраўце іх, як я казаў, каго ў войска, а каго на вуліцу. Але яны павінны быць адлічаныя з ВНУ».
  • У Менску з 14 траўня праходзіць суд у так званай «справе студэнтаў». 12 чалавек — 10 студэнтаў, выпускніцу і выкладчыцу — абвінавачваюць у падрыхтоўцы і арганізацыі пратэстаў. Ім пагражае да трох гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG