Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку «Народнай волі» адлічылі з журфаку пасьля 30 дзён пад арыштам


Студэнцкі пратэст каля будынку факультэту журналістыкі БДУ, архіўнае фота

Карэспандэнтку газэты «Народная воля» Глафіру Жук адлічылі з факультэту журналістыкі Белдзяржунівэрсытэту пасьля таго, як яна адбыла 30 сутак адміністрацыйнага арышту.

Афіцыйная прычына — студэнтка 3 курсу не здала сэсіі, паведамляе тэлеграм-канал «Журфак без цэнзуры». У дэканаце не прынялі беспадстаўнае затрыманьне і наступны арышт у якасьці важнай прычыны для адсутнасьці.

Глафіра Жук у сярэдзіне траўня асьвятляла для «Народнай волі» працэс у «справе студэнтаў». Калі пачаўся разгон тых, хто сабраўся каля Дому правасудзьдзя, бо не было магчымасьці трапіць унутр, разам зь іншымі ратавалася ўцёкамі ад сілавікоў. А пасьля выклала ход падзеяў у сваіх сацсетках.

Журналістку затрымалі 29 траўня, калі яна прыйшла ў салон прыгажосьці, і абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце. У выніку пакаралі 30 днямі арышту.

За кратамі дзяўчына сустрэла сваё 20-годзьдзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG