Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў закон пра забарону расейцам браць удзел у працы «непажаданых» арганізацый за мяжой


Уладзімір Пуцін, архіўнае фота
Уладзімір Пуцін, архіўнае фота

Закон таксама ўводзіць кантроль дзяржавы за грашовымі пераводамі хоць якога памеру з пэўных краін у Расею з 1 кастрычніка.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон пра забарону расейскім грамадзянам і юрыдычным асобам у хоць якой краіне сьвету браць удзел у працы іншаземных няўрадавых арганізацый, прызнаных у Расеі «непажаданымі».

Закон таксама ўводзіць з 1 кастрычніка кантроль дзяржавы за грашовымі пераводамі хоць якога памеру з пэўных краінаў.

Пералік такіх краінаў яшчэ не апублікаваны.

Закон пра «непажаданыя» арганізацыі Пуцін падпісаў у траўні 2015 году, пасьля гэтага яго некалькі разоў узмацнялі.

«Непажаданай» можа быць прызнаная ўсякая няўрадавая арганізацыя, якая, на думку генэральнага пракурора або ягонага намесьніка, стварае «пагрозу бясьпецы дзяржавы і асновам канстытуцыйнага ладу». Пасьля ўнясеньня ў сьпіс «непажаданых» арганізацыі забараняецца працаваць на тэрыторыі Расеі, замарожваюцца ўсе ейныя рахункі, мусяць быць закрытыя ўсе ейныя аддзяленьні. Супрацоўнічаць з такімі арганізацыямі забаронена. Парушальнікам закону пагражае штраф і зьняволеньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG