Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зафіксаваны максымум сьмерцяў ад COVID-19 ў 2021 годзе


У адным з маскоўскіх шпіталёў.

У Расеі 26 чэрвеня зафіксаваны максымум сьмерцяў ад каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу ў 2021 годзе, сьведчыць статыстыка расейскага апэратыўнага штаба па барацьбе з распаўсюджваньнем хваробы. За суткі ўлады прызналі сьмерць 619 захварэлых, гэта найвышэйшы паказчык з 25 сьнежня.

Колькасьць новых выяўленых выпадкаў за дзень павялічылася на 21 665. У апошні раз больш было ў канцы студзеня, калі спадаў пік другой хвалі пандэміі. Агульная колькасьць выяўленых выпадкаў, зафіксаваных статыстыкай, вырасла да 5 430 753. Улады неаднаразова канстатавалі, што колькасьць тых, хто захварэў можа быць у разы больш афіцыйна зафіксаваны паказчык.

Сьмяротнасьць, па дадзеных апэратыўнага штаба, з пачатку пандэміі склала 132 683. Дэмографы лічаць гэтую ацэнку заніжанай у разы, гэта ўскосна прызнавалі і ўлады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG