Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі гатовы разарваць адносіны з Данбасам пасьля вырашэньня пытаньня на рэфэрэндуме


Мяжа з сэпаратысцкім рэгіёнам у Луганскай вобласьці Ўкраіны
Мяжа з сэпаратысцкім рэгіёнам у Луганскай вобласьці Ўкраіны

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі дапусьціў, што калі ўрэгуляваньня канфлікту на ўсходзе краіны ня ўдасца дасягнуць у «нармандзкім фармаце», будзе праведзены ўсеўкраінскі рэфэрэндум аб разрыве адносінаў з Данбасам

Пра гэта ён заявіў у інтэрвію тэлеканалу «1+1».

«Што тычыцца альтэрнатыўных плянаў. План „В“ — мы ў ім, я лічу, знаходзімся. А тыя, хто прапануюць, напрыклад, сьцяну як плян „В“ ці плян „С“ — усё роўна — сьцяну ў любым фармаце... Сьцяна — гэта поўнае скасаваньне адносінаў у тым ці іншым выглядзе. Я лічу, што гэты плян можа быць, але рашэньне аб запуску гэтага пляна павінен прымаць народ Украіны. Калі не атрымаюцца любыя альтэрнатыўныя дамоўленасьці з ЗША, з Расеяй і паралельна ў „нармандзкім фармаце“, то за „сьцяну“ будзе галасаваць народ Украіны», — сказаў Зяленскі.

Прэзыдэнт растлумачыў, што маецца на ўвазе ня столькі фізычная сьцяна, колькі разрыў усіх сувязяў. «Гэта будзе складанае пытаньне. Калі мы да гэтага дойдзем, я хачу, каб людзі зразумелі, што гэта на шмат гадоў», — сказаў Зяленскі.

Уладзімір Зяленскі пры наведваньні зоны баявых дзеяньняў на Данбасе, красавік 2021
Уладзімір Зяленскі пры наведваньні зоны баявых дзеяньняў на Данбасе, красавік 2021

Украінскі прэзыдэнт заявіў, што хоча знайсьці з прэзыдэнтамі ЗША і Расеі Джо Байдэнам і Ўладзімірам Пуціным новы фармат урэгуляваньня сытуацыі на Данбасе. «Менскія пагадненьні» Зяленскі назваў «першапачаткова ледзь жывым» дакумэнтам.

Прэзыдэнт Украіны таксама сказаў, што яго адміністрацыя абмяркоўвае з Крамлём падрыхтоўку сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

Перад самітам Уладзіміра Пуціна з Джо Байдэнам у Жэнэве Зяленскі прапанаваў прэзыдэнту ЗША сустрэцца «ў любы момант у любым пункце плянэты». Украінскі прэзыдэнт тады заявіў, што ЗША не апавясьцілі Ўкраіну аб адмове ад санкцыяў супраць апэратара газаправоду «Паўночны паток — 2». У адказ Байдэн прапанаваў Зяленскаму прыехаць у Вашынгтон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG