Усе ролі ў спэктаклі «Застацца нельга зьехаць» выконваюць былыя артысты Новага драматычнага тэатру, якія калектыўна звольніліся ў кастрычніку 2020 году.
Прэм’ера адбудзецца 24 чэрвеня а 20.00.
Сродкі, сабраныя з трансьляцыі спэктаклю пойдуць на падтрымку і рэабілітацыю актора Ільлі Ясінскага, які напярэдадні ўцёк у Літву ад крымінальнага перасьледу, ініцыяванага ўладамі. На адным з маршаў у лістападзе падчас затрыманьня сілавікі зламалі яму хрыбеткі, з-за чаго ён доўга ляжаў у лякарні.