Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пабіты сілавікамі актор Ільля Ясінскі, на якога завялі крымінальную справу, уцёк у Літву


Спэктакаль «Гэта мы» паводле кнігі «Радзіва Прудок», другі справа Ільля Ясінскі
Спэктакаль «Гэта мы» паводле кнігі «Радзіва Прудок», другі справа Ільля Ясінскі

У лістападзе 2020 году Ясінскага жорстка пабілі сілавікі. А цяпер супраць яго пачалі крымінальны перасьлед. Свой пераход празь мяжу ў Літву ён зьняў на відэа.

На актора Тэатру беларускай драматургіі Ільлю Ясінскага, якому ў лістападзе сілавікі зламалі хрыбеткі, завялі крымінальную справу. Ён вымушаны быў уцякаць з краіны і цяпер знаходзіцца ў бясьпецы за мяжою, піша Беларуская рада культуры.

«У жніўні я адчуў, што мяне нічога ня спыніць у змаганьні за свабоду і справядлівасьць. Зараз я ўражаны тым, колькі штодня робяць беларускія дыяспары! Зь Беларусі гэта ня так відаць, але тут барацьба не спыняецца ніколі. Хваля натхненьня, падтрымкі і гонару за беларусаў надае моцы і ўпэўненасьці ў нашай сьветлай справе!», — зазначыў Ільля.

Ясінскі далучыўся да Рады культуры і дапамагае ў арганізацыі Міжнароднага тыдня беларускай культуры.

Актор паведаміў Свабодзе, што ў першыя дні адаптавацца за мяжой яму паспрыяў фонд «Дапамога». Паводле якога артыкулу на яго ў Беларусі заведзена крымінальная справа, Ільля ня ведае, кажа, што не надае гэтаму вялікай увагі. Яна, на яго думку, можа быць зьвязанай з затрыманьнем у лістападзе летась. На здароўе Ясінскі ня скардзіцца, спадзяецца, што праблемы ўжо ў мінулым.

Актор нарадзіўся 26 верасьня 1984 у Жодзіне. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У РТБД працуе з 2012 году. Вядомыя спэктаклі зь ягоным удзелам — «Бэтон», «Шлюб зь ветрам», «Кар’ера доктара Раўса». Таксама здымаецца ў кіно, выканаў ролю Вацлава Ластоўскага ў фільме «Купала».

15 лістапада 2020 году Ясінскага затрымалі ў Менску і жорстка білі ў аўтобусе і аўтазаку, зламаўшы адросткі двух хрыбетак. Актор ляжаў у лякарні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG