Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне і Віцебшчыне зьнікла электрычнасьць, перабоі з вадой

абноўлена

Раён Магілёву Задняпроўе падчас адключэньня электрычнасьці. 23 чэрвеня

У Магілёве і некаторых раённых цэнтрах Магілёўшчыны і Віцебшчыны зьнікла электрычнасьць. Як паведаміў Радыё Свабода жыхар гораду, Магілёў цалкам цёмны, электрычнасьці няма па ўсім горадзе, як мінімум у шэрагу раёнаў няма вады ў вадаправодзе. Таксама перабоі з інтэрнэтам, не працуюць сьветлафоры на вуліцах.

Паведамляецца таксама пра праблемы з электрычнасьцю ў Бабруйску, Бялынічах, Воршы, Горках, Крычаве і Шклове.

Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях паведаміла пра пажар на Лукомскай ДРЭС на Віцебшчыне. Паведамляецца, што там загарэлася трансфарматарная падстанцыя.

Пазьней Міністэрства энэргетыкі пацьвердзіла, што праз пажар на Лукомскай ДРЭС парушанае электразабеспячэньне населеных пунктаў Магілёўскай і Віцебскай абласьцей. «Адключаны 8 энэргаблёкаў ДРЭС і ўсе выходныя лініі 330 кВ».

Прыблізна каля 22.45 зьявілася электрычнасьць у шэрагу мікрараёнаў Магілёва. Там, дзе яе ўключылі, людзі віталі гэта выгукам «Ура!». Асьвятленьня не было блізу гадзіны.

Пасьля 23-й гадзіны Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях паведаміла пра ліквідацыю пажару на Лукомскай ДРЭС. Паведамляецца, што пацярпелых няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG