Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віленскае самакіраваньне выдзеліць памяшканьні для беларускіх СМІ і грамадзкіх арганізацыяў


Віленскае гарадзкое самакіраваньне вывесіла на сваім будынку беларускі сьцяг
Віленскае гарадзкое самакіраваньне вывесіла на сваім будынку беларускі сьцяг

Віленскае самакіраваньне мае намер вылучыць у сваім будынку памяшканьні для працы беларускіх СМІ, недзяржаўных арганізацыяў (НДА) або прадпрыемстваў.

Пра гэта паведамляе партал DELFI.

Плянуецца ў пяці кабінэтах самакіраваньня на 2-м паверсе вылучыць каля 20 працоўных месцаў, яны будуць выдзеленыя асобам, што працуюць у камэрцыйных прадпрыемствах, якія пераехалі зь Беларусі ў Літву, а таксама тым, хто прадстаўляе беларускія мэдыя ці НДА.

Даць беларусам памяшканьні плянуецца бязвыплатна, у іх будуць абсталяваныя працоўныя месцы з інтэрнэтам.

У сераду рада самакіраваньня прыме рашэньне ў гэтым пытаньні. Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус кажа, што Вільня такім чынам хоча дапамагчы пацярпелым ад «тэрарыстычнага рэжыму» суседзям.

«Вільня дапамагае суседзям, пакуль іх дзяржава захопленая тэрарыстычным рэжымам. Прымаючы і выдзяляючы працоўную прастору пацярпелым ад рэпрэсіяў беларускага дыктатара, якія шукаюць прытулку, мы спрыяем іх перамозе і выйграем ад гэтага ўсе — Вільня расьце, калі працаваць і тварыць у сталіцы зьбіраюцца творчыя людзі, якія прагнуць свабоды», — сказаў мэр літоўскай сталіцы.

Міграцыя беларусаў у Літву, пераважна ў Вільню, актывізавалася са жніўня мінулага году пасьля дзеяньняў беларускага рэжыму супраць апазыцыі і ўдзельнікаў пратэстаў, якія не прызнаюць перавыбраньня прэзыдэнтам Лукашэнкі. Менск апошнім часам зрабіў больш жорсткім парадак выезду з краіны, матывуючы сытуацыяй з каранавірусам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG