Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва зьбіраецца адгарадзіцца ад Беларусі плотам


Цяпер вырашаюць, якую агароджу будаваць — адзіночную ці падвойную, з калючым дротам ці з сыгналізацыяй.

Літоўскія ўлады вывучаюць пытаньне наконт узьвядзеньня агароджы на мяжы зь Беларусьсю, бо апошнім часам павялічыліся маштабы нелегальнай міграцыі, перадае Delfi.

«І каштаваць яна будзе, выглядае, 15 мільёнаў [эўра]», — сказала міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце ў эфіры літоўскай тэлевізіі LRT.

Цяпер вырашаюць, якую агароджу будаваць — адзіночную ці падвойную, з калючым дротам ці з сыгналізацыяй.

Даўжыня літоўска-беларускай мяжы — амаль 680 км. На 78 км агароджа ўжо стаіць, больш як 90 км мяжы ідзе па вадзе. Таму агароджу могуць збудаваць на ўчастку даўжынёй 508 км.

Паводле літоўскіх памежнікаў, сёлета зь Беларусі ў Літву па-за пунктамі пропуску перайшлі мяжу амаль 400 чалавек. У асноўным гэта грамадзяне Іраку. Гэта ў 5 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG