Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі адказаў NATO і G7: «Беларусь не зьбіраецца ствараць пагроз рэгіянальнай і міжнароднай бясьпецы»


Анатоль Глаз, прэсавы сакратар МЗС Беларусі.

Паводле прэс-сакратара замежнапалітычнага ведамства Беларусі, ніякі «шантаж і дыктат» з боку замежных дзяржаў не прымусіць афіцыйны Менск зьмяніць свой курс.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз пракамэнтаваў заявы і рашэньні NATO, G7 і саміту ЗША-ЭЗ стасоўна Беларусі. Ён адзначыў, што Беларусь «ніколі не стварала і не зьбіраецца ствараць пагроз рэгіянальнай і міжнароднай бясьпецы».

«Мы робім усё, што ад нас залежыць, каб у гэтай частцы Эўропы захоўваліся мір і стабільнасьць. Невыпадкова менавіта наша краіна стала аўтарам шэрагу міралюбных ініцыятыў, накіраваных на разрадку рэгіянальнай напружанасьці і ўмацаваньне міжнароднай стабільнасьці. Разьлічваем, што ў нашых заходніх партнэраў возьмуць верх прагматызм і гатоўнасьць да разьвязваньня рознагалосьсяў шляхам дыялёгу, а не дыктату і ціску», — сказаў Глаз.

Таксама прэс-сакратар МЗС Беларусі лічыць, што заходнія санкцыі падвяргаюць беларусаў рызыцы пазбавіцца сродкаў да існаваньня разам са сваімі сем’ямі. Ён заявіў, што курс афіцыйнага Менску «падтрымліваецца большасьцю насельніцтва краіны» і ніякае ўзьдзеяньне з-за мяжы, якое ён назваў «шантажом» і «дыктатам», ня зможа прымусіць Беларусь зьмяніць яго.

Раней лідэры G7 (краін «Вялікай сямёркі») заклікалі ўлады Беларусі правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары пад міжнародным назіраньнем. Прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен заявіла, што новыя санкцыі супраць Лукашэнкі і атачэньня будуць прынятыя неўзабаве. Ад 3 чэрвеня адносна кіраўніцтва Беларусі і адказных за рэпрэсіі дзейнічаюць санкцыі ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG