Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі не працягнула дазвол на трансьляцыю расейскамоўнага каналу RTVI


Скрыншот сайту тэлеканалу RTVI

Ад 27 чэрвеня ў Беларусі спыняе вяшчаньне міжнародны тэлеканал RTVI.

Пра гэта на сваім сайце папярэдзіў карыстальнікаў апэратар кабэльных сетак «Космас ТБ».

«27 чэрвеня заканчваецца тэрмін дзеяньня дазволу на распаўсюд праграмаў каналу RTVI на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што выдаецца Міністэрствам інфармацыі. У сувязі з гэтым рэтрансьляцыя тэлеканалу RTVI у сетках СТАА „Космас ТБ“ будзе спыненая. Апошні дзень трансьляцыі — 26 чэрвеня», — гаворыцца ў паведамленьні кампаніі.

Паводле Міністэрства інфармацыі, «падставай для адмовы стала неадпаведнасьць рэчаіснасьці зьвестак, указаных у заяве, пададзенай апэратарам электрасувязі».

У пакетах іншага кабэльнага апэратара — Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі — менавіта праграмы RTVI замянілі іншы міжнародны канал Euronews.

RTVI — расейскі міжнародны інфармацыйны тэлеканал, які ажыцьцяўляе вяшчаньне на тэрыторыі шэрагу дзяржаў, агульная аўдыторыя перавышае 25 мільёнаў чалавек. Заснавальнікі крытыкуюць палітыку цяперашняга кіраўніцтва Расеі, таму праграмы RTVI даступныя толькі праз спадарожнікавае вяшчаньне і ў некаторых кабэльных сетках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG